На галоўную
10
верасня 2013 г.
№ 163 (27528)
   Старая версiя      
|   RSS

Праграма ТБ на тыдзень
 [далей]

ЧЫТАЙЦЕ Ў БЛІЖЭЙШЫ ЧАС НА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ [далей]

КОНКУРС "МЯСЦІНЫ, ЗНІТАВАНЫЯ З ДУШОЙ" [далей]
 

Праект, прысвечаны кулінарным традыцыям нашых продкаў [далей]

Беларуская сіеста
ў звычках люду мела месца
 [далей]

Кулінарныя рэцэпты [далей]
[Чытаць усе]
 

Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам
на 2014 год
 [далей]
[Чытаць усе]
 
 

ЦЫТАТА ДНЯ

Аляксандр ЮРКЕВІЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па аграрнай палітыцы:
«Прадстаўнікі расійскай малочнай галіны дастаткова высока ацэньваюць працу беларускіх калег. У той жа час кіраўнік Федэральнай службы Расіі па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Генадзь Анішчанка заявіў, што беларускія малочныя прадукты нібыта не адпавядаюць стандартам якасці і бяспекі. Хачу нагадаць, што раней прадстаўнікі прадпрыемстваў «Dаnоnе-Юнімілк» з 13 рэгіёнаў Расіі наведвалі Пружанскі раён і пабывалі на малочнатаварных комплексах. Яны былі ўражаныя тым узроўнем вытворчасці малака, які ў нас ёсць. Яны заявілі, што Расіі вельмі далёка да гэтага ўзроўню. Таму я адказна магу сказаць, што сёння ў Беларусі па пытаннях якасці малака выканана велізарная работа, і лічбы кажуць самі за сябе. Напрыклад, Брэсцкая вобласць вырабляе ў год больш за 1 млн т малака, з якога львіная доля (60-70%) ідзе на экспарт у Расійскую Федэрацыю».
Ірына АРХІПАВА, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва:
«Сярэдні кошт 1 кв.м жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па выніках 2013 года складзе Br5,9 млн. Домабудаўнічыя камбінаты Беларусі сумесна са спецыялістамі міністэрства пастаянна прымаюць меры па зніжэнні затрат, адпаведна, і кошту будаўніцтва. У 2014 годзе для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і права на атрыманне льготных крэдытаў, плануецца пабудаваць 2,5 млн кв.м жылля. З іх 1 млн кв.м будзе ўзведзены па прынцыпе дзяржзаказу, яшчэ 1 млн кв.м — гэта завяршэнне пачатага ўжо будаўніцтва жылых дамоў, увод якіх намечаны на наступны год, а астатнія 0,5 млн кв.м будуць аднесены да індывідуальнага жылбуду».
Уладзімір ДВОРНІК, старшыня Гомельскага аблвыканкама:
«Доля расходаў на адукацыю ў бюджэце Гомельскай вобласці складае каля 25%. Таксама аблвыканкам пры першай магчымасці адшуквае дадатковыя фінансавыя рэсурсы для падтрымкі гэтай сферы. У прыватнасці, сёлета мэтавым прызначэннем упраўлення адукацыі было дадаткова выдзелена Br18 млрд на падрыхтоўку да новага навучальнага года школьных аўтобусаў. Першарадная задача органаў мясцовай улады — стварыць нашым дзецям умовы для атрымання паўнавартаснай адукацыі незалежна ад мясцовасці, у якой яны пражываюць. Сярод прыярытэтаў у сферы адукацыі трэба адзначыць і бяспеку знаходжання дзяцей у школе. Бацькі павінны быць спакойнымі, перадаўшы дзяцей у школу, — і за іх здароўе, і за якасць выкладання».
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр ПРАКАПОВІЧ:
«Прыватны бізнес Беларусі ў наступнай пяцігодцы павінен вырабляць 50% валавога ўнутранага прадукту. Мы ідзём у гэтым напрамку, роля малога і сярэдняга бізнесу ў перспектыве будзе толькі павышацца, прыватны сектар павінен быць піянерам пры ўкараненні новых тэхналогій, сучасных метадаў кіравання. Разам з тым гэта не азначае, што будуць скарачацца іншыя формы ўласнасці. Буйныя дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы таксама будуць развівацца хуткімі тэмпамі».
Намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аляксандр ДУНЬКОВІЧ:
«Суму за шкоду, нанесеную прыродзе, плануецца павялічыць прыкладна ў 3 разы. Згодна з дзеючымі нормамі, памер нанесенага прыродзе ўрону за незаконную здабычу лася складае Br9,5 млн. Набыццё ў краме такой жа колькасці мяса абыдзецца браканьеру на парадак даражэй, чым аплата таксы. Атрымліваецца, што цяпер браканьерства выгадна. Мы прапанавалі павялічыць таксы настолькі, каб у браканьераў адпала жаданне страляць».
Старшыня беларускага грамадскага аб'яднання «Экалагічная ініцыятыва» Юрый САЛАЎЁЎ:
«Улічваючы той факт, што беларускі атамны праект стартаваў, прычым стартаваў удала, у адрозненне ад літоўскага, тут усё ж такі першачарговае не пытанне экалогіі і бяспекі, а пытанне палітыкі. Трэба прызнаць, што ў адрозненне ад Вісагінскай станцыі ў Літве, лёс якой не ясны, у Беларусі атамны праект будзе рэалізаваны. Адпаведна канкурэнцыя на рынку электраэнергіі, куды ўвойдзе новы магутны гулец, узмоцніцца, а гэта падабаецца далёка не ўсім».
Дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім КАРМАЗІН:
«Па нашых звестках, цяпер на курортах Егіпта знаходзіцца каля тысячы беларускіх грамадзян. Звестак аб тым, што каму-небудзь з іх пагражае непасрэдная небяспека, няма. Тым, хто ўжо набыў пуцёўкі на адпачынак у Егіпет, рэкамендуецца ў мэтах уласнай бяспекі ўстрымацца ад паездкі. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, у выпадку умоў, якія пагражаюць здароўю і жыццю турыстаў, тураператары ў абавязковым парадку павінны кампенсаваць кошт паездкі. У выпадку іх адмовы кліент павінен звяртацца ў суд. Кансультацыю па спрэчных пытаннях можа даць таксама Міністэрства спорту і турызму».
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр РАДЗЬКОЎ:
«Паспяховая эканоміка, якая складаецца з умелай арганізацыі працы і павышэння прадукцыйнасці, дае магчымасць у многім вырашыць сацыяльныя праблемы працоўных калектываў... Трэба лічыць кожную капейку. Гэта наша зямля, і чым больш мы будзем аб гэтым думаць, чым акуратней будзем ставіцца да кожнага свайго кроку, тым будзе гэта зямля прыгажэйшай, больш магутнай і багатай дзяржава, больш камфортным і дастойным наша жыццё».
Начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера ЛАБКОВІЧ:
«У Беларусі ёсць патэнцыял, які можа дапамагчы выйсці з дэпапуляцыі і забяспечыць прырост насельніцтва. Вядома, сем'ям адважыцца мець шмат дзяцей не так лёгка: занадта вялікая адказнасць, вельмі вялікія нагрузкі. Аднак у нашай краіне шмат робіцца для падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, а для шматдзетных сем'яў устаноўлены дадатковыя меры падтрымкі».
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Манодж Кумар Бхарці:
«На мой погляд, прыйшоў час для сумесных праектаў у сферы навукі і ІT-тэхналогій. Мы адзначаем, што беларускія ІT-спецыялісты павялічылі сваю дзелавую актыўнасць у кантактах з індыйскімі партнёрамі. Мы выдаём усё больш дзелавых віз прадстаўнікам беларускай ІT-індустрыі і спадзяёмся, што гэтая актыўнасць выкліча свайго роду эфект снежнага кома, паколькі ІT-сектар у Беларусі значна вырас за апошнія два гады і прыйшоў час працаваць разам для максімізацыі прыбытку».
Віктар ЗАЛЕСКІ, генеральны дырэктар РУП «Белмедпрэпараты»:
«Беларускія лекавыя сродкі зусім не саступаюць па якасці замежным аналагам, а часам нават і пераўзыходзяць іх. Кантроль за якасцю лекаў у краіне вельмі жорсткі. Усе прэпараты праходзяць рэгістрацыю. Пападанне ж няякасных субстанцый на тэрыторыю рэспублікі з іншых краін таксама выключана, паколькі імпартуемыя субстанцыі набываюцца ў вядучых замежных вытворцаў на аснове прамых кантрактаў з папярэднім правядзеннем аўдытаў пастаўшчыкоў».
Аляксандр ЯКАБСОН, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю:
«Узвядзенне жылля, аб'ектаў сацыяльнай і прамысловай інфраструктуры падчас падрыхтоўчага этапу будаўніцтва Беларускай АЭС з'яўляецца станоўчым прыкладам для астатніх беларускіх будаўнікоў. Патрабаванні па якасці і тэрмінах па ўсіх убачаных намі сёння аб'ектах цалкам выкананы. Гэта выдатны прыклад таго, што ў нас у краіне ёсць магчымасці, сілы і рэсурсы, каб арганізоўваць будаўнічы працэс на самым высокім узроўні. Для гэтага ўсяго толькі трэба своечасова і правільна прымаць неабходныя кіраўніцкія рашэнні.»
Ігар ШУНЕВІЧ, міністр унутраных спраў:
«Сёння склалася на рэдкасць унікальная сітуацыя, калі паміж ведамствамі ў сілавым блоку няма абсалютна ніякіх супярэчнасцяў. Ёсць здаровая канкурэнцыя, але яна рабочая і заснаваная толькі на жаданні больш якасна выканаць сваю працу. Не больш за тое. Іншай формы такая канкурэнцыя не набыла, і, я спадзяюся, у будучыні гэтага не здарыцца. Ні адно з ведамстваў не займаецца перацягваннем коўдры на свой бок. Я прыхільнік таго, каб кожны займаўся сваёй справай і не лез у агарод іншага. Каардынацыя ўжо прысутнічае. Мы будзем яе адшліфоўваць і даводзіць да дасканаласці».
Мікалай ЛАДУЦЬКА, старшыня Мінгарвыканкама:
«Насельніцтва неабходна больш актыўна прыцягваць да добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Пра гэта гаворыцца ўжо не першы год. Тым не менш кіраўніцтва сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі недапрацоўвае ў гэтым кірунку. Супрацоўнікі адміністрацый раёнаў, адказныя за ідэалагічную работу з насельніцтвам, дырэктары ЖЭС, старшыні таварыстваў уласнікаў цалкам здольныя пераканаць жыхароў навесці парадак у сваіх дварах. І пажадана пры гэтым звяртаць увагу на знешні выгляд дома, захаванне чысціні ў пад'ездах. Трэба прывесці ў парадак кожны двор, кожны пад'езд».
Андрэй БЕЛЯКОЎ, другі сакратар цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ»:
«Мы разгледзелі пытанне аб прадастаўленні зацікаўленымі працадаўцамі больш за 48 з паловай тысяч месцаў для працаўладкавання моладзі, заключана 1800 дагавораў больш як на 36 тысяч месцаў. У складзе студэнцкіх атрадаў сёння працуе больш за 23 тысячы чалавек, у тым ліку 1000 маладых людзей выехала за межы краіны. А каля 6 тысяч працаўладкавана індывідуальна. Акрамя таго, 20 тысяч чалавек уваходзяць у склад 566 добраахвотніцкіх атрадаў і больш за 18 тысяч — у склад валанцёрскіх атрадаў «Добрае сэрца». Усяго рознымі формамі другаснай занятасці ахоплена больш за 67 тысяч юнакоў і дзяўчат».
Андрэй НОВІКАЎ, начальнік дзяржаўнай установы «Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама»:
«Апошнія тэндэнцыі ў сферы бытавога абслугоўвання паказваюць, што бытавыя паслугі цесна звязаны з паслугамі сацыяльнага характару, адукацыі, аздараўлення, спорту. У прыклад можна прывесці прадпрыемства «Гарадскія лазні», якое толькі аказаннем лазневых паслуг не можа забяспечыць сабе бясстратную працу. Калі ж прапаноўваць такія паслугі ў комплексе з фізкультурна-аздараўленчымі, то гэта выгадна. Арганізацыям варта больш арыентавацца на паслугі, якія павышаюць якасць жыцця, якія забяспечваюць мабільнасць, рацыянальнае выкарыстанне вольнага часу (да іх адносяцца паслугі аўтасэрвісу, сферы прыгажосці і здароўя, па доглядзе дзяцей, хворых і іншае)».
Валерый КАВАЛЬКОЎ, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны:
«Мы ініцыіруем працэдуру ўнясення змяненняў у заканадаўства з мэтай устанаўлення для ўсёй рэспублікі адзіных тэрмінаў выплаты пенсій і дапамог — з 5 па 25 чысло. Так, у Мінску выплата пенсій і дапамог пачынаецца з 1 чысла месяца (у іншых рэгіёнах у рэспубліцы — з 5-га). Выплата з 1-га чысла стварае пэўныя складанасці. Справа ў тым, што Белстатам зменены тэрмін прадастаўлення інфармацыі па ўзроўні заработнай платы на 25-е чысло. Значыць, усе параметры разліку пенсій мы зможам давесці да зацікаўленых камітэтаў і ўпраўленняў толькі 26-га чысла. Неабходна прапрацаваць пытанне аб раўнамерным размеркаванні колькасці атрымальнікаў выплат па ўсім выплатным перыядзе. Зараз больш за 75% сум пенсій і дапамог выплачваюцца ў першыя 15 дзён месяца»
Генадзь БАЛБАТОЎСКІ, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў:
«Аднаўленне работы лагераў працы і адпачынку — галоўная навацыя цяперашняй дзіцячай аздараўленчай кампаніі. У першую змену была арганізавана работа 540 лагераў працы і адпачынку, з іх 507 — з дзённым знаходжаннем, аздаравіліся 9,7 тыс. дзяцей. Многія арганізацыйныя пытанні яшчэ не абкатаныя, адчуваецца насцярожанасць працадаўцаў (для іх прадастаўленне працоўнага фронту падлеткам — дадатковая адказнасць). Другі момант: не падрыхтаваная база для размяшчэння такіх лагераў на кругласутачнай аснове. Але калі шчыра, не чакалі, што будзе такая вялікая зацікаўленасць з боку дзяцей, бацькоў, педагогаў. Гэтыя лагеры вельмі запатрабаваныя».
Андрэй КАБЯКОЎ, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта:
«Рабочай групе па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне трэба больш увагі надаваць выніковасці. Калі мы прынялі рашэнне, а службовая асоба публічна перад тэлевізійнымі камерамі паабяцала выканаць тое ці іншае ў вызначаныя тэрміны, то ключавой задачай групы становіцца кантроль за тым, каб усё было сапраўды зроблена. Час адказваць за свае словы, таму неабходна неадкладна падрыхтаваць прапановы па замацаванні шэрагу ўдзельнікаў рабочай групы за рэгіёнамі і выязджаць на месцы для ажыццяўлення кантролю. За невыкананне абяцанага адказнасць панясуць не толькі службовыя асобы, але і арганізацыі, якія па суб'ектыўных прычынах зрываюць будаўніцтва і фактычна не выконваюць абавязацельствы перад грамадзянамі».
Пётр ВІЦЯЗЬ, кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук:
«Сума продажаў здымкаў са спадарожніка Беларускага касмічнага апарата міністэрствам краіны перавысіла $2 млн. Здымкі спадарожніка БКА выкарыстоўваюць дзевяць беларускіх міністэрстваў. У краіне створана цэлая сетка паскоранага прыёму касмічнай інфармацыі і яе апрацоўкі ў практычных мэтах. Падпісаны таксама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. Мы назапашваем здымкі і спрабуем прадаваць гэтую інфармацыю замежным партнёрам, падпісаны пагадненні на мільёны долараў».
Мікалай ДЗЕНІН, губернатар Бранскай вобласці РФ:
«Бранская вобласць разглядае Беларусь не як канкурэнта, а як партнёра. І ў вас, і ў нас ёсць дасягненні. Больш за тое, мы прыязджаем да беларусаў вучыцца, як весці сельскагаспадарчую вытворчасць, закупляем сыравіну, даём рэалізоўваць беларускія прадукты на бранскім спажывецкім рынку: дастаткова ўспомніць, як шмат у абласным цэнтры магазінаў з прадуктамі, якія былі вырабленыя ў вашай рэспубліцы.Таксама на тэрыторыі Бранскай вобласці працуюць два сумесныя расійска-беларускія прадпрыемствы, плануецца стварэнне іншых сумесных падобных прадпрыемстваў».
Дзмітрый СЕМЯНКЕВІЧ, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва:
«У краіне распрацоўваецца праект указа аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці ў будаўнічай галіне. Рабочай групай было прынята рашэнне аб'яднаць у адзін дакумент пытанні, якія сёння патрабуюць прававога рэгулявання і ствараюць пэўныя цяжкасці ў ажыццяўленні будаўнічай дзейнасці. У распрацоўваемы праект указа ўвойдуць пункты, якія тычацца ролі заказчыка, выдачы дазвольнай дакументацыі, будзе закранута тэма цэнаўтварэння. Мы ўжо пачалі фарміраваць фонд дакументацыі, каб выразна вызначаць кошт будучых аб'ектаў па аб'ектах-аналагах для таго, каб набліжацца да лепшай цаны».
Вадзім ІАСУБ, фінансавы аналітык:
«Нацбанк зрабіў больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку пры праяве негатыўных тэндэнцый на фінансавым рынку. На працягу першага паўгоддзя некалькі разоў зніжалася стаўка рэфінансавання, праводзілася змякчэнне гэтай палітыкі. Але пасля кожнага з такіх крокаў Нацбанк назірае за рэакцыяй эканомікі. У прыватнасці, у чэрвені ў нас праявілася некалькі негатыўных тэндэнцый: купля валюты перавышала яе продаж, азначыўся некаторы ператок з рублёвых укладаў у валютныя. Менавіта ў адказ на гэтыя праявы Нацбанк і зрабіў крок да ўзмацнення жорсткасці сваёй палітыкі».
Павел ЛАТУШКА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА:
«У Беларусі ёсць значны патэнцыял для пашырэння сваёй прысутнасці ў Спісе Сусветнай спадчыны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Удзел беларускіх аб'ектаў у гэтым спісе з'яўляецца важным з пункту гледжання іміджу краіны, дае ўяўленне аб глыбіні нашай гісторыі і культуры, адкрывае добрыя эканамічныя перспектывы з пункту гледжання наведвання гэтых аб'ектаў турыстамі».
Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, прэм'ер-міністр:
«Ніякага абвалу беларускага рубля не будзе. Для ажыятажу на валютным рынку няма падстаў. Эканоміка краіны працуе стабільна, золатавалютных рэзерваў у нас дастаткова. Выстройвацца ў чэргі ў абменнікі няма ніякага сэнсу. Мы без праблем зможам забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў замежнай валюце».
Барыс СВЯТЛОЎ, міністр культуры:
«Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» стаў сусветным брэндам, які прыцягвае тысячы артыстаў, прыхільнікаў прыгожага, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай. За мінулыя гады на форуме мастацтваў у Віцебску пабывалі дзясяткі тысяч найлепшых прадстаўнікоў культуры розных краін, а сам фестываль ператварыўся ў безумоўны сімвал яднання славянскіх і іншых культур на аснове гуманістычных ідэй міру, дабра і стварэння».
Сяргей НАЛІВАЙКА, першы намеснік міністра па падатках і зборах:
«Беларусь разлічвае ўвайсці ў 2013 годзе ў сотню краін рэйтынга Сусветнага банка па падаткаабкладанні. Сусветны банк асабліва адзначыў крокі нашай краіны па правядзенні рэформаў у падаткаабкладанні. Асабліва адзначана, што Беларусь зрабіла працэс падаткаабкладання больш простым і менш затратным для кампаній. На паляпшэнне пазіцый у рэйтынгу Сусветнага банка ў першую чаргу паўплывалі памяншэнне колькасці дэкларацый, якія прадстаўляюцца, падатковых плацяжоў, значнае скарачэнне колькасці выпадкаў, якія прадугледжваюць абавязковае прадастаўленне дакументаў у падатковыя органы для пацвярджэння льгот».
Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў:
«Беларусь правяла аптымізацыю сваіх замежных устаноў у адпаведнасці са знешнеэканамічнымі прыярытэтамі. Наша краіна не адмаўляецца ад сваіх традыцыйных рынкаў. Гэта і Расія, і краіны Еўрапейскага саюза, з якімі актыўна развіваецца знешнеэканамічная дзейнасць. Але, з улікам сусветнай фінансава-эканамічнай сітуацыі, якая складваецца апошнім часам, мы бачым неабходнасць пашыраць сваю прысутнасць на тых рынках, дзе раней не працавалі. А гэта рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі. Зыходзячы з такога падыходу да перспектыў нашага знешнеэканамічнага развіцця мы правялі і аптымізацыю нашых замежных устаноў».
Анатоль РУБІНАЎ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу:
«Роля мясцовых Саветаў дэпутатаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў вялікая, але яе неабходна ўмацоўваць. Нам трэба яшчэ раз звярнуць увагу на органы мясцовага самакіравання, актывізаваць іх дзейнасць, таму што менавіта яны бліжэй за ўсё да людзей і ад работы, якую яны право- дзяць, напрамую залежаць якасць і ўмовы жыцця насельніцтва».
Аляксандр МАКАРАНКА, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі закрытых адміністрацыйна- тэрытарыяльных утварэнняў атамнай прамысловасці Расіі:
«Расіянам трэба вучыцца ў беларусаў планамернай рабоце з моладдзю па выхаванні патрыятызму і гонару за подзвіг дзядоў. У апошні час у Расіі таксама сталі разумець неабходнасць мэтанакіраванага патрыятычнага выхавання, аднак такога маштабу і, галоўнае, разумення, як у Беларусі, пакуль не дасягнулі. Мэтай такіх акцый, як святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску, павінна быць імкненне старэйшых пакаленняў як Беларусі, так і Расіі не даць забыцца моладзі, хто і якой цаной выйграў самую страшную вайну мінулага стагоддзя, кім і чым мы павінны ганарыцца, пра каго памятаць».
Аляксандр БЫЧКОЎ, намеснік генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі:
«Хачу адзначыць, што з супрацоўніцтва з беларускім бокам мы вынеслі для сябе некалькі добрых практык: па-першае, у Беларусі існуе абсалютна зразумелая, стройная і эфектыўная вертыкаль дзяржаўнага ўдзелу ў праграме развіцця атамнай энергетыкі. І ўсім краінам-навічкам мы вельмі рэкамендуем падыходзіць менавіта так, як гэта робяць у Беларусі: там вельмі зразумела, хто на якім участку за што адказвае, як уся гэтая піраміда выбудавана. Гэта вельмі істотны момант у такой сур'ёзнай справе».
Андрэй КАБЯКОЎ, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта:
«Выдзяленне зямельных участкаў — адно з ключавых пытанняў будаўніцтва. Сфера адводу ўчасткаў — адна з найбольш складаных у агульным працэсе будаўніцтва і схільная да празмерных карупцыйных рызык. Неабходна шукаць прычыны гэтых праблем і наводзіць тут парадак. Працэдуры адвядзення зямельных участкаў пад будаўніцтва ў краіне трэба аптымізаваць. Яны павінны быць зразумелымі і не прычыняць клопатаў інвестарам».
Анатоль ТОЗІК, намеснік прэм'ер- міністра:
«Асноўная работа па падрыхтоўцы да правядзення ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» завершана. У Віцебску адбылося фактычна заключнае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы форуму, і, у адрозненне ад папярэдніх, яно было вельмі кароткім. Мы зрабілі яшчэ некалькі акцэнтаў. Усё, пра што дамаўляліся раней, Віцебскі аблвыканкам, гарвыканкам, дырэкцыя фестывалю зрабілі практычна ў поўным аб'ёме. Спадзяюся, што сёлета «Славянскі базар» набудзе новае аблічча, будзе больш дынамічным. Дарэчы, аб якасці падрыхтоўкі мерапрыемстваў можна меркаваць па прададзеных квітках. Па апошняй інфармацыі, іх ужо раскуплена каля 84%».
Першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Аляксандр ФЕДАРЦОЎ:
«Сёння ў нас нязначная колькасць спраў, якія мы класічна адносім да адміністрацыйнага правасуддзя — гэта абскарджанне дзеянняў службовых асоб. І ствараць асобныя адміністрацыйныя суды для разгляду такіх спраў няма неабходнасці. Гэта нерэальна. Да таго ж дзейнічае спецыялізацыя суддзяў, у тым ліку ў рамках разгляду спраў па абскарджанні дзеянняў службовых асоб».
Ігар ЛАСІЦКІ, намеснік міністра аховы здароўя:
«Міністэрства аховы здароўя працуе над паляпшэннем сістэмы дыферэнцыраванай матэрыяльнай ацэнкі якасці і ўзроўню спецыялістаў не толькі ў частцы выканання імі высокатэхналагічных аперацый, але і ведання замежнай мовы, выканання навуковых праектаў, клінічных выпрабаванняў, напісання навуковых прац. Мы пастаянна ўзнімаем пытанне аб павышэнні ўзроўню заработнай платы як урачоў, так і сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Сёння на разгляд і ўзгадненне з міністэрствамі эканомікі і фінансаў вынесены тры розныя прапановы па сістэме стымулявання і павышэння заработнай платы медыкам».
Барыс СВЯТЛОЎ, міністр культуры:
«Наданне Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку «Нясвіж» статусу базавай арганізацыі СНД па кірунку «музейная справа» будзе азначаць прызнанне ўзроўню развіцця музейнай сферы ў Беларусі. Такое рашэнне пацвердзіць тое, што Нясвіжскі замак з'яўляецца вядучай арганізацыяй сярод падобных арганізацый СНД. І гэта не аванс, а прызнанне заслуг нацыянальнай беларускай музейнай справы».
Тарас НАДОЛЬНЫ, першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка:
«У краіне ёсць перадумовы для чарговага зніжэння стаўкі рэфінансавання, калі сегмент эканомікі будзе функцыянаваць нармальна. Але рабіць мы гэта будзем паступова, спакойна, увесь час з аглядкай на эканоміку ў цэлым».
Ірына НАРКЕВІЧ, намеснік міністра гандлю:
«У краіне развіваецца цывілізаванае поле інтэрнэт-гандлю. Спачатку мы «адкрылі твары» інтэрнэт-магазінаў: усе гэтыя крамы павінны былі зарэгістравацца ў гандлёвым рэестры. Другім этапам стала патрабаванне аб абавязковым размяшчэнні на галоўнай старонцы поўнай інфармацыі аб прадаўцу і тавары. Яшчэ адным момантам для развіцця інтэрнэт-гандлю стала развіццё дыстанцыйных плацяжоў. Усё гэта спрыяла таму, што ў рэспубліцы назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці інтэрнэт-магазінаў. Зараз іх налічваецца каля 6 тысяч. Патрабаванне аб абавязковым выкарыстанні інтэрнэт-крамамі касавых апаратаў — гэта наступны крок. Новаўвядзенне дасць магчымасць у большай ступені забяспечыць абарону правоў спажыўцоў».
Віктар ЯКЖЫК, намеснік міністра адукацыі:
«Каб яшчэ больш павялічыць прыток замежных студэнтаў у нашу краіну, установам адукацыі варта больш актыўна адкрываць спецыяльнасці на англійскай мове. Таксама перад імі стаіць задача развіцця дыстанцыйнай формы навучання. Бо гэта дзейсны механізм павелічэння экспарту паслуг адукацыі ў краіны, якія знаходзяцца далёка ад Беларусі. Неабходна ўкараняць інтэрактыўныя формы работы з замежнымі ВНУ. Цяпер пад экспартам адукацыйных паслуг у асноўным падразумяваецца навучанне студэнтаў-замежнікаў, але на гэтую з'яву трэба глядзець шырэй. Ёсць магчымасці дыстанцыйнага кансультавання, арганізацыі і рэалізацыі з дапамогай інтэрнэту сумесных праектаў. Неабходна ствараць адукацыйныя структуры за мяжой: падрыхтоўчыя аддзяленні, прадстаўніцтвы, цэнтры, факультэты, філіялы».
Зінаіда МАНДРОЎСКАЯ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях:
«Дзяржава не адмаўляецца ад сацыяльнага жылля і будзе яго будаваць далей. Мы павінны абараніць тых грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу. Гэта дзеці-інваліды, проста інваліды, якія не могуць самі забяспечыць сабе будаўніцтва жылля. Калі мы хочам быць нармальнай краінай, мы павінны нармальна працаваць і забяспечваць сваю будучыню».
Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, прэм'ер-міністр:
«Падрыхтоўка асноўных аб'ектаў Мінска да чэмпіянату свету па хакеі-2014 павінна завяршыцца да канца гэтага года: да 7 лістапада неабходна здаць у эксплуатацыю шматфункцыянальны спартыўна-забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна», а да 1 снежня выканаць добраўпарадкаванне прылеглых да яго тэрыторый. Да канца года трэба будзе ўвесці ў строй яшчэ адзін буйны комплекс — «Аква-Мінск» — з прылеглай да яго інфраструктурай. У тэрміны павінны быць завершаны работы і па ўводзе ў эксплуатацыю дзесяці новых гасцініц, а таксама па падрыхтоўцы студэнцкіх інтэрнатаў да прыёму гасцей чэмпіянату ў сталіцы. Што тычыцца падрыхтоўкі транспартнай інфраструктуры, добраўпарадкавання — усё гэта трэба зрабіць сёлета, да 1 кастрычніка. Маючы адбыцца чэмпіянат свету па хакеі з'яўляецца знакавай падзеяй для Беларусі, і ён павінен быць праведзены на высокім узроўні».
Надзея Ермакова, старшыня праўлення Нацыянальнага банка:
«Паказчыкі па золатавалютных рэзервах у нас будуць выкананы. Пры гэтым, падкрэсліваю, дзяржава своечасова разлічваецца па ўсіх даўгах. Калі казаць аб магчымых крыніцах павелічэння ЗВР, то частку рэзерваў Нацбанк захоўвае ў свабодна канверсоўнай валюце, а частку — у расійскіх рублях. У расійскіх рублях валюта захоўваецца ў банках Расіі, там стаўка больш выгадная. Паводле міжнародных стандартаў, гэтыя зберажэнні не ўлічваюцца, але іх у любы час можна праканверсаваць у долары, калі яны нам будуць неабходныя. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыяла размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў на ўнутраным рынку краіны, а таксама дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы».
Васіль ЖАРКО, міністр аховы здароўя:
«Гэты тыдзень прысвечаны прапагандзе донарства. Работнікі аховы здароўя вырашылі стаць прыкладам для ўсіх. У нашай краіне дастаткова кровазамяняльнікаў і крыві для аказання медыцынскай дапамогі нават у выпадку непрадбачаных надзвычайных сітуацый. Але нельга забываць, што з яе робіцца яшчэ шмат лекавых сродкаў, якія вельмі дарагія. Мы хочам адрадзіць традыцыю бязвыплатнага донарства, якое будзе суіснаваць разам з платным донарствам, для таго, каб яшчэ больш павялічыць запасы крыві і кровазамяняльнікаў. Чым больш у нас будзе кроваздач і плазмаздач, тым больш будзе і прэпаратаў крыві для лячэння людзей, якія маюць у іх патрэбу».
Аляксандр ЖУК, першы намеснік міністра адукацыі:
«У 2011 годзе на работу ў трэцім працоўным семестры выязджала больш за 900 атрадаў, а ў 2012-м іх было ўжо больш за 2 тысячы. Асабліва прыемна, што з гэтага года мы адраджаем сумесныя беларуска-расійскія атрады. Студэнцкія атрады сёлета паўдзельнічаюць у працоўных акцыях у будаўнічай, экалагічнай, сэрвіснай, сельскагаспадарчай і педагагічнай сферах. Хацеў бы пры гэтым адзначыць важнасць захавання і развіцця моладзевай рабочай ініцыятывы. Студатрадаўскі вопыт нічым нельга замяніць. Менавіта ў нефармальнай атмасферы выяўляюцца найлепшыя чалавечыя якасці».
Анатоль ТОЗІК, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь :
«Перакананы, што, калі мы будзем і надалей падтрымліваць сям'ю, у бліжэйшыя год-два мы спынім змяншэнне колькасці насельніцтва. Дэпапуляцыя можа спыніцца ў 2015 годзе. У апошнія гады, у тым ліку дзякуючы грамадскім арганізацыям, павышаецца ўзровень нараджальнасці і зніжаецца смяротнасць. У нас становіцца ўсё больш шматдзетных сем'яў, памяншаецца колькасць сірот, таму што бацькі да гэтага цяпер інакш ставяцца. Сем'і забіраюць сірот. Сям'я павінна быць адной з асноўных каштоўнасцяў грамадства, калі тое хоча заставацца здаровым і захаваць чалавечнасць».
Уладзімір РАФАЛЬСКІ, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:
«У беларускіх школах могуць быць уведзены залікі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. На жаль, у школах гэты кампанент цяпер не з'яўляецца абавязковым, але наша ведамства настойвае на абавязковасці вывучэння АБЖ. Ёсць даручэнне намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка Міністэрству адукацыі прапрацаваць гэтае пытанне. Ідзе работа ў гэтым кірунку. Упэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні кампанент асноў бяспекі жыццядзейнасці будзе ўключаны як абавязковы ў вучэбную праграму, і па ім будуць здавацца няхай нават не экзамены, а залікі».
Раіса СІДАРЭНКА, начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі:
«Больш за 5 тысяч лагераў рознай тэматычнай накіраванасці адкрылі з пачатку чэрвеня свае дзверы для беларускіх школьнікаў і навучэнцаў: улетку адна з асноўных задач усіх устаноў дадатковай адукацыі, лагераў і цэнтраў — абараніць дзяцей ад суму, дрэннага настрою і ляноты. Канікулы павінны прайсці так, каб пра іх было што ўспомніць — тут табе і паездка да бабулі, і адпачынак у профільным лагеры, і, вядома ж, заняткі, якія развіваюць цікаўнасць, цікавасць да нечага новага і незвычайнага. І хай не гавораць дарослыя аб перагрузках. Дзецям цікавы пазітыўны адпачынак, які дае ім магчымасць падумаць, нечаму навучыцца і штосьці цікавае даведацца».
Юрый КРУПНОЎ, расійскі палітолаг, старшыня міжнароднага грамадскага «Руху развіцця»:
«Адмена санкцый ЗША і ЕС адносна шэрагу беларускіх прадпрыемстваў — гэта вялікая дыпламатычная перамога Беларусі. Гэтыя санкцыі не маюць ніякага дачынення да эканамічнай, фінансавай праблематыкі. Яны з'яўляюцца выключна інструментам геапалітычнага націску. Гэта справа не толькі Беларусі і яе кампаній, пытанне санкцый павінна стаць парадкам дня для ўсёй еўразійскай супольнасці. Спадзяюся, што беларускай дыпламатыі ўдасца і ў далейшым дабівацца адмены санкцый адносна прадпрыемстваў краіны, а ўжо дасягнутыя поспехі сведчаць аб тым, што значнасць Беларусі для ЗША ўзрастае».
Ігар БУЗОЎСКІ, першы сакратар ЦК грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»:
«Разумеючы, што студэнцкія атрады з'яўляюцца адной з формаў дадатковага даходу для моладзі, варта разгледзець магчымасць прыняцця рашэння кіраўніцтвам чыгунак Беларусі і Расіі аб патанненні праезду студэнцкіх атрадаў да месцаў дыслакацыі ў летні перыяд. Мы таксама прапануем разгледзець пытанне аб магчымым падатковым паслабленні для беларускіх студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на тэрыторыі Расіі і выплачваюць 30% падатку з фізічнай асобы, да памеру падаткаў 13%, якія выплачваюцца расійскімі будатрадамі. Дарэчы, расійскія студэнцкія атрады ў Беларусі будуць вызвалены ад выплаты падаткаў, як і беларускія».
Ірына НАРКЕВІЧ, намеснік міністра гандлю:
«Комплекс захадаў, якія прымае ўрад па навядзенні парадку ў сферах аўтасэрвісу і гандлю запчасткамі, спрыяе таму, што гэты бізнес паступова выходзіць з ценю. З пачатку 2013 года колькасць СТА па краіне вырасла на 27% у параўнанні з 2012 годам. Кантрольныя органы актыўна працуюць у частцы прэвентыўных захадаў. Вынікам такіх праверак часта становяцца не штрафныя санкцыі, а рэкамендацыі. Гэта спрыяе таму, каб бізнес у гэтым сегменце рынку развіваўся цывілізавана. Падрыхтаваны праект указа, згодна з якім дробны спектр паслуг аўтасэрвісу можна будзе легальна аказваць у гаражных масівах, зразумела, пры наяўнасці адпаведных дазволаў санітарных службаў, МНС, органаў сертыфікацыі, а таксама згоды саміх членаў гаражнага кааператыва».
Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў:
«За ўсе гады незалежнасці Беларусі экспарт з'яўляецца нашым прыярытэтам у развіцці дзяржавы. За выключэннем 2008 года, калі нас закранула дыханне сусветнага фінансавага эканамічнага крызісу, мы назіраем станоўчую дынаміку росту экспарту. Летась мы дасягнулі рэкордных паказчыкаў па аб'ёмах экспарту таварамі і паслугамі, па знешнегандлёвым сальда. Тэмп росту экспарту склаў 111% — гэта сур'ёзная лічба; станоўчае знешнегандлёвае сальда ў памеры амаль $3 млрд таксама з'яўляецца сур'ёзнай лічбай. Нягледзячы на пэўнае зніжэнне тэмпаў росту экспарту сёлета, станоўчая дынаміка па знешнегандлёвым сальда захоўваецца».
Міністр адукацыі Сяргей МАСКЕВІЧ:
— Што можа школа? Даць якасную адукацыю, дапамагчы дзіцяці сацыялізавацца ў грамадстве, прадаставіць яму магчымасць удзелу ў алімпіядах, спаборніцтвах, інтэлектуальных і творчых конкурсах, турнірах, фестывалях, выставах, спартыўных спаборніцтвах і канферэнцыях. Пры гэтым усе цудоўна разумеюць, што асноўны ўплыў на душу і характар дзіцяці, яго самарэалізацыю аказвае менавіта сям'я. Таму без самага непасрэднага і зацікаўленага ўдзелу сям'і ў выхаванні сістэма адукацыі «прайграе» дзяцей і інтэрнэту, і вуліцы, і шкодным звычкам.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй КАБЯКОЎ:
«Праграма развіцця транспартна-лагістычнай сістэмы на 2010-2015 гады рэалізуецца дастаткова нармальна. Хацелася б большага, але, з іншага боку, нельга будаваць цэнтры, калі няма адпаведных таварапатокаў. Гэта павінна ісці паралельна нарошчванню транзіту. Асновай для такога росту можна лічыць ужо пачатую рэальную працу па Мытным кодэксе МС. Транзіт — гэта натуральная геаграфічная і стратэгічная перавага Беларусі ў Мытным саюзе. Але каб яе рэалізаваць, трэба працаваць, прапаноўваць больш шырокі сэрвіс, больш канкурэнтныя цэны».
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей МАСКЕВІЧ:
«Беларусь, на нашу думку, цалкам гатова да ўваходжання ў Балонскі працэс, але яе далучэнне да Балонскай дэкларацыі ні ў якім разе не павінна супярэчыць нацыянальным інтарэсам. Усе краіны еўрапейскай прасторы і краіны былога Савецкага Саюза, якія прымалі рашэнні аб далучэнні да Балонскага працэсу, вырашалі для сябе ў першую чаргу пытанне аб балансе новых магчымасцяў і нацыянальных прыярытэтаў».
Марына АРЦЁМЕНКА, намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
«Распрацаваны праект нарматыўнага прававога акта, які рэгламентуе парадак прыпынення дзейнасці ІП і некаторых іншых катэгорый асоб у перыяд догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў. Сёння на заканадаўчым узроўні такога механізму няма. Дакумент знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. Неабходнасць распрацоўкі такога дакумента была выклікана тым, што з 1 студзеня 2013 года ў краіне ўведзена норма, па якой ІП, а таксама натарыусам, адвакатам, рамеснікам выплата дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца ў памеры толькі 50%».
Вадзім ДЗЕВЯТОЎСКІ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы:
«Гістарычныя фільмы і кнігі пра вайну не заменяць жывых сустрэч, зносін з ветэранамі. У гэтыя майскія дні (не толькі 9 мая) ва ўсіх нас ёсць магчымасць сустрэцца з пераможцамі, выказаць ім словы ўдзячнасці і яшчэ раз даць сабе клятву быць годнымі іх ратных подзвігаў. Я не перастаю захапляцца мужнасцю дзядоў і прадзедаў, якія пад страхам знішчэння не здрадзілі сваім чалавечым каштоўнасцям. Менавіта на беларускай зямлі фашысты сустрэлі жорсткае супраціўленне. Беларусы аддалі некалькі мільёнаў жыццяў не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду суседніх дзяржаў».
Аляксандр РУМАК, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны:
«Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў маі гэтага года ў інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны складае Br3 млн 385,7 тыс. (у тым ліку І групы — Br3 млн 591,9 тыс., ІІ групы — Br3 млн 442,7 тыс., ІІІ групы — Br2 млн 735,8 тыс.), у ветэранаў вайны — Br2 млн 944,1 тыс. Сярэдні памер пенсіі па інваліднасці ў інвалідаў вайны ў маі складае Br2 млн 566,9 тыс. (у тым ліку І групы — Br3 млн 270,1 тыс., ІІ групы — Br2 млн 955,3 тыс., ІІІ групы — Br1 млн 688 тыс.). З улікам асаблівага статусу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны да іх працоўнай пенсіі ўстаноўлены павышэнні ў памеры ад 50% да 500% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (МПВ з 1 мая складае Br243 тыс. 528)».
Аляксандр ВАЛОВІЧ, намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама — галоўны архітэктар Мінскай вобласці:
«Патрэба ў будаўніцтве арэнднага жылля даўно саспела. У Мінскай вобласці будаўніцтва арэндных дамоў пачнецца з буйных гарадоў — Маладзечна, Барысава, Слуцка, Салігорска. У перспектыве пяройдзем на Мінскі раён, Жодзіна. У асноўным гэта будуць 1-, 2-пакаёвыя кватэры, упор робіцца на мінімізацыю плошчаў. Фарміраванне рынку арэнднага жылля станоўча адаб'ецца на замацаванні маладых спецыялістаў пасля адпрацоўкі па спецыяльнасці».
Павел ПЕТРУЛЕВІЧ, начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі:
«Праект па зніжэнні ў Беларусі кошту міжсеткавых званкоў абмяркоўваецца сёння на ўзроўні спецыялістаў зацікаўленых дзяржорганаў. У бліжэйшы час плануецца выпрацаваць адзіны падыход па пытаннях зніжэння кошту інтэрканекту паміж сеткамі аператараў сотавай электрасувязі і далейшым развіцці паслугі пераносу абаненцкага нумара (MNР). Званок паміж сеткамі сотавых аператараў заўсёды даражэй, чым унутры сеткі, паколькі выкарыстоўваюцца рэсурсы трох аператараў».
Тамара ДАЛГАШЭЙ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:
«У краіне неабходна больш актыўна асвойваць выпуск імпартазамяшчальных лекаў. Імпартазамяшчэнне дасць магчымасць вырашыць праблему высокіх цэн на лекі і абараніць ільготныя катэгорыі грамадзян. Ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці ў першачарговым парадку асвойваць у Беларусі вытворчасць сацыяльна значных лекаў. Многія прэпараты людзям жыццёва неабходныя, а кошт на замежныя прэпараты звычайна вельмі высокі. Пры гэтым трэба разумець: якасць лекаў вызначаецца не краінай іх вырабу, а кантролем за вытворчасцю, належнай праверкай якасці і наяўнасцю знакаў ІSО. Іх маюць усе беларускія заводы».
Жанна РАМАНОВІЧ, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама:
«Сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў сакавіку дасягнула Br6 млн 208,7 тыс., або $716 у эквіваленце. Сёлета ў студзені-сакавіку сярэдняя заработная плата ў сталіцы склала Br5 млн 948,4 тыс. Найбольш высокааплатнымі сферамі з'яўляюцца фінансавая дзейнасць (Br10 млн 396,6 тыс.), прамысловасць (Br6 млн 27,4 тыс.). Ніжэй за сярэднегарадскі ўзровень заработная плата ў арганізацыях тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (Br4 млн 698 тыс.). Дарэчы, у Мінску сканцэнтравана амаль чвэрць працоўнага патэнцыялу Беларусі: у эканоміцы горада занятыя 1 млн 80 тыс. чалавек.
Таццяна МАКСІМАВА, галоўны спецыяліст аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
Стагадовы рубеж пераадолелі 566 жыхароў краіны. Сярод беларускіх доўгажыхароў традыцыйна лідзіруюць жанчыны. Па інфармацыі на 1 красавіка, 100-гадовую планку перасягнулі 482 жанчыны і 84 мужчыны. Такім чынам, прадстаўніцы слабага полу лідзіруюць амаль з сяміразовай перавагай. Прычым ва ўзроставай катэгорыі старэй за 110 гадоў — 11 чалавек, з іх дзевяць жанчын і двое мужчын. Традыцыйна сярод рэгіёнаў рэспублікі флагманам па колькасці доўгажыхароў з'яўляецца Гродзенская вобласць: тут налічваецца 121 чалавек ва ўзросце больш за 100 гадоў.
Таццяна ФЁДАРАВА, начальнік аддзела развіцця і каардынацыі сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
«У студзені—сакавіку гэтага года атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі сталі 73,3 тыс. чалавек на агульную суму Br95,3 млрд. Такім чынам дзяржава забяспечвае падтрымку малазабяспечаных грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Традыцыйна асноўнымі атрымальнікамі дапамогі з'яўляюцца шматдзетныя і няпоўныя сем'і , якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Дарэчы за 2012 год атрымальнікамі адраснай сацыяльнай дапамогі сталі амаль 282 тысячы чалавек на агульную суму Br411,6 млрд».
Мікалай ЦЫБУЛЬКА, намеснік начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:
«За постчарнобыльскі перыяд у краіне тэрыторыі зон адсялення і адчужэння скараціліся на 15,6% да 266,1 тыс. га. Гэта тая зона, дзе яшчэ ўстаноўлены і дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым. У 2012 годзе праводзіліся спецыяльныя работы па паляпшэнні санітарнага стану на адселеных тэрыторыях, таксама ажыццяўляецца дэталёвая інвентарызацыя гэтых земляў, якая паказала, што ў абарачэнне можна вярнуць яшчэ каля 40 тыс. га пасля праверкі на наяўнасць радыенуклідаў. У асноўным гэтыя землі знаходзяцца ў поймах рэк, таму лепш за ўсё іх аддаваць пад пашавыя ўгоддзі».
Ігар КУШНЯРЭВІЧ, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінскзелянбуд»:
«У сталіцы распрацавана канцэпцыя кветкавага афармлення, адпаведныя альбомы перададзены ў раённыя адміністрацыі. Высаджваюцца расліны з рознымі тэрмінамі цвіцення. Пачынаюць квітнець нарцысы, цюльпаны, крокусы, гіяцынты. Мінулай восенню для сёлетняга вяснова-летняга сезона было высаджана каля 230 тыс. гэтых кветак. Да 1 мая будуць высаджаны 100 тысяч віёл. Пасля 15 мая, з надыходам цёплых начных тэмператур, плануецца высадзіць асноўныя віды кветкавых культур летняга цвіцення. Распрацаваны праекты кветнікаў з прымяненнем новых тэхналогій, малых архітэктурных формаў, вертыкальных кампазіцый і кантэйнернага азелянення».
Антон КРАЕЎСКІ, старшыня камітэта эканомікі Мінгар- выканкама:
«Сітуацыю ў рэальным сектары эканомікі Мінска пагаршае недахоп кадраў рабочых спецыяльнасцяў. Найбольш запатрабаваныя прафесіі — слесары, вадзіцелі, мантажнікі, тынкоўшчыкі, токары, наладчыкі, інжынеры. У прамысловасці налічваецца 5500 вакансій — 22% ад іх агульнай колькасці, у будаўніцтве — 6,4 тысячы, у сувязі — 2,8 тысячы. Дарэчы, намінальная налічаная заработная плата работнікаў Мінска за студзень-люты склала Br5 млн 774,6 тыс. пры прагнозе на 2013 год Br5 млн 880 тыс. У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года намінальная заработная плата вырасла на 53,8%, рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн) — на 25,1%».
Ігар ГАЕЎСКІ, дзяржаўны санітарны ўрач:
«У тым, што вакцынацыя патрэбна, няма ўжо ніякіх сумневаў. За апошнія 50 гадоў у Беларусі папярэджана больш за 3 млн выпадкаў адзёру, захваральнасць на краснуху за 13 гадоў знізілася ў 4 тысячы разоў, дыфтэрыю — у 14 тысяч, у 10 разоў — на вірусны гепатыт В; дзякуючы эфектыўным праграмам вакцынацыі дзіцячага насельніцтва ў краіне зусім знік поліяміэліт, захворванне на адзёр не рэгіструецца або адзначаюцца адзінкавыя завазныя выпадкі (у дапрышчэпачны перыяд рэгістравалася каля 70 тыс. выпадкаў за год). Аднак праблемы з вакцынацыяй у свеце не ўсюды вырашаюцца аднолькава. А міграцыйныя працэсы цяпер вельмі актыўныя, варта толькі дзесьці камусьці аслабіць працу — пачынаюцца праблемы».
Дзмітрый КАРЗЮК, начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама:
«Нам не хапае агульнай увагі. Чаму адбываюцца трагедыі на дарогах? Дзеці будуць заўсёды бегаць і выбягаць на дарогу, што б мы ні рабілі. Але мы — гэта ўсе дарослыя, а не толькі супрацоўнікі ДАІ. Да дзяцей трэба ставіцца больш уважліва, у тым ліку гэта датычыцца вадзіцеляў, калі яны бачаць паблізу юных пешаходаў. Акрамя гэтага, для дзіцяці важны асабісты прыклад дарослага».
Мікалай ЛАДУЦЬКА, старшыня Мінгарвыканкама:
«Работы па добраўпарадкаванні сталіцы праводзяцца нездавальняюча. У неналежным стане знаходзяцца 24% аб'ектаў, сярод якіх унутрыдваровыя тэрыторыі, аб'екты раённых рэмаўтадораў, унітарнае прадпрыемства «Зелянбуд», будаўнічыя аб'екты. Інтэнсіўнае раставанне снегу пакажа, што іх нашмат больш. Работы па навядзенні парадку ў горадзе неабходна актывізаваць, і не толькі на дваровых тэрыторыях, але і ўнутры будынкаў. Больш актыўна трэба прыцягваць работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў горада. Пакуль з гэтым ёсць праблемы. Мінск павінен быць цалкам прыведзены ў парадак да 5 мая. Толькі сіламі работнікаў камунальных службаў зрабіць гэта немагчыма».
Сяргей ЖАРДЗЕЦКІ, генеральны дырэктар УП «Мінаблгаз»:
«У Мінскай вобласці да 2016 года будзе газіфікавана прыродным газам каля 70% жылога фонду. У 2010-м у сталічнай вобласці было газіфікавана 55% жылога фонду, сёння гэты паказчык складае 61% — прыродны газ праведзены больш як у 624 тысячы кватэр. У гэтым годзе плануецца правесці прыродны газ у Свір Мядзельскага раёна, Дудзічы і Бяльковіч Пухавіцкага раёна, Селішча, Ляхаўшчыну, Масловічы Мінскага раёна. У 2014 годзе будуць газіфікаваны Далгінава Вілейскага раёна, Беліца, Рахманькі, Слабада, Клімавічы Мінскага раёна. У 2015-м — Крывічы і Будслаў Мядзельскага раёна, Падгор'е, Лускова, Пашковічы, Дулічы, Брадок Мінскага раёна. На Міншчыне па стане на 1 студзеня 2013-га газіфікавана амаль 35 працэнтаў сельскіх населеных пунктаў, у іншых абласцях рэспублікі — у межах 7-15. Усяго ж у цэнтральным рэгіёне краіны прыродным газам карыстаюцца жыхары 786 населеных пунктаў.»
Анатоль ШАГУН, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«Зараз мы разглядаем пытанне аб увядзенні ў краіне дэпазітнага збору за шклотару. Дэпазітны збор мае на ўвазе, што, купляючы тавар, спажывец плаціць пэўную суму за тару, якую затым можа вярнуць, здаўшы яе. У савецкія часы такі збор быў, аднак тады тара была зваротная, яе адпраўлялі на прадпрыемства і зноў выкарыстоўвалі. Сёння сітуацыя ўскладнілася, бо большасць прадпрыемстваў харчовай прамысловасці выкарыстоўваюць сваю, эксклюзіўную бутэльку. Гэта стварае праблемы са зборам зваротнай шматабаротнай тары. Дэпазітны збор прадугледжвае не толькі вяртанне бутэлькі вытворцу, але яе трансфармацыю ў шклабой і далейшае прымяненне для вырабу новай тары».
Святлана ЕРМАКОВІЧ, начальнік аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
«У Беларусі сёння пражываюць каля 32,5 тысячы былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання. Гэтай катэгорыі грамадзян Беларусі заканадаўствам прадастаўлены льготы, у тым ліку павышэнне памераў пенсій. Яно ўстаноўлена ў памеры 100% мінімальнай пенсіі па ўзросце (гэта столькі ж, як у ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з ліку блакаднікаў Ленінграда). Акрамя таго, былым вязням устаноўлены падатковыя, жыллёвыя, працоўныя і іншыя льготы».
Дзмітрый СЕМЯНКЕВІЧ, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва:
«Адной з галоўных задач у індывідуальным домабудаванні з'яўляюцца не толькі камфортныя ўмовы пражывання, але і скарачэнне кошту жылля. Мы зацвердзілі «рамкі» для індывідуальнага дома — не больш як Br6,5 млн за квадратны метр, хоць ёсць прыклады на некаторых прадпрыемствах, калі лічба можа быць зменшана да Br5,4 млн. Да 2015 года аб'ём узвядзення жылля ў індывідуальным выкананні павінен складаць не менш за 40% жылля, якое будуецца. Сёлетні год будзе падрыхтоўчым. Гаворка ідзе не проста аб тым, каб будаваць дамы, перадаючы насельніцтву свабодныя ўчасткі, а аб распрацоўцы праграмы, якая дазволіць грамадзянам купляць ужо гатовы дом (не толькі жалезабетонны, але і драўляны) з арганізаванай інфраструктурай».
Аляксандр КАНЮК, Генеральны пракурор:
«Становішча з нецвярозымі вадзіцелямі і іх ахвярамі нагадвае вайну. Штодзённыя зводкі прымушаюць пераконвацца ў тым, што рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіляў у п'яных вадзіцеляў у рамках крымінальнай адказнасці (адпаведны законапраект падрыхтавала Генеральная пракуратура сумесна з Міністэрствам юстыцыі) неабходна прымаць як мага хутчэй. Пры гэтым прапануецца пазбаўляць аўтамабіля як вадзіцеляў, якія парушылі закон, так і асоб, што перадалі ім сваю машыну. Для таго каб грамадзяне неслі адказнасць за тое, што перадаюць транспартны сродак іншай асобе, прыйдзецца вяртацца да сістэмы даверанасці. Законапраект таксама прапануе ўзмацненне крымінальнай адказнасці (павелічэнне тэрмінаў заключэння) у выпадках, калі па віне п'янага кіроўцы загінулі людзі. Складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершана, ён знаходзіцца на разглядзе ў адпаведных інстанцыях».
Віктар ЧАЙЧЫЦ, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў:
«Падрыхтаваны праект указа, які паляпшае становішча адвакатаў і некаторых іншых катэгорый, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе дзяцей да трох гадоў. Гэты ўказ закранае інтарэсы і індывідуальных прадпрымальнікаў, і натарыусаў, і адвакатаў. Як вядома, з-за змен у заканадаўстве, якія адбыліся нядаўна, у адвакатаў і некаторых іншых прафесійных катэгорый паўсталі пэўныя праблемы з дзіцячымі дапамогамі. Нашы адвакаты, калі можна так выказацца, былі ўшчэмлены ў правах. Яны атрымлівалі дапамогу меншую па памеры, чым іншыя грамадзяне. У праекце ўказа гаворыцца, што гэтыя катэгорыі змогуць атрымліваць 100% ад памераў дапамогі, якая выплачваецца астатнім».
Аляксандр ГУР'ЯНАЎ, намеснік міністра замежных спраў:
«Працэс уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю — працэдура складаная і бюракратызаваная. У бліжэйшы час Беларусь у СГА не ўступіць, але краіна імкнецца да таго, каб актывізаваць гэты працэс. Я аптыміст, і калі мы будзем правільна выконваць сваю дамашнюю работу (а мы пачалі рабіць гэта ў найлепшым выглядзе), калі ўсё пойдзе добра, то мы да 2015 года можам пастарацца быць у СГА. У той жа час, хачу адзначыць, Казахстан па-іншаму пераадольвае бар'еры на шляху ўступлення ў СГА, якія ў свой час узнікалі і перад Расіяй. Нам у сувязі з гэтым было б лепш, каб Расія, Казахстан і Беларусь паэтапна рухаліся ў бок поўнага ўваходжання нашага інтэграцыйнага аб'яднання ў СГА».
Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў:
«Мы з'яўляемся суседам Еўрасаюза. З суседзямі, як кажа наш Прэзідэнт, наканавана ад Бога жыць у міры, дружбе і згодзе. І мы гатовыя да гэтага. Але мы хочам, каб і да нас ставіліся прыстойна, паважліва, без усякага ціску і санкцый. Мы гатовыя падтрымліваць дружалюбныя адносіны на раўнапраўнай аснове. Лічым, што нармальныя стасункі з ЕС спрыялі б таму, каб Беларусь заставалася астраўком стабільнасці ў Еўропе і каб яна нікому не прыносіла ніякіх праблем».
Барыс БАТУРА, старшыня Мінаблвыканкама:
«Увага да развіцця асабістых падсобных гаспадарак павінна быць павышанай. Адзін з асноўных напрамкаў работы раённых, сельскіх Саветаў дэпутатаў заключаецца ў тым, каб пераканаць, зацікавіць людзей займацца развіццём сваіх падворкаў. Асабістыя падсобныя гаспадаркі — гэта векавыя традыцыі беларускага народа. Калі чалавек звярнуўся па дапамогу , то трэба ўсяляк садзейнічаць яму ў забеспячэнні кармамі, тэхнікай, прадастаўленнем паслуг».
Марыяна ШЧОТКІНА, міністр працы і сацыяльнай абароны:
«Правілы прызначэння датэрміновых пенсій па ўзросце і датэрміновых прафесійных пенсій за работу ў неспрыяльных умовах працы могуць быць зменены. Такія прапановы міністэрствам у вызначаным парадку ўжо падрыхтаваны і ўнесены. Галоўным чынам яны накіраваны на захаванне для асобных (абмежаваных) катэгорый работнікаў права на датэрміновую пенсію па ўзросце па законе «Аб пенсійным забеспячэнні» за працяглы стаж «шкоднай» працы, набыты да ўвядзення прафесійнага пенсійнага страхавання (да 1 студзеня 2009 года)».
Віктар ШЧЭЦЬКА, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы:
«Новыя правілы забою жывёл для продажу ў асабістых падсобных гаспадарках дазволяць абараніць харчовы рынак краіны ад трапляння туды няякаснай прадукцыі. Паколькі толькі каля 30% мясной прадукцыі сёння рэалізуецца ўнутры краіны, а астатнія 70% пастаўляюцца на экспарт, нельга дапусціць выпадкаў узнікнення і распаўсюджвання розных небяспечных захворванняў жывёл. У такім выпадку мы можам страціць экспарт. Гэты захад, магчыма, і выкліча неадназначную рэакцыю той часткі насельніцтва, якая займаецца гадоўляй жывёлы для далейшай рэалізацыі, аднак ён цалкам апраўданы, паколькі дазваляе быць упэўненым у якасці вырабленай прадукцыі».
Аляксандр КОСІНЕЦ, старшыня Віцебскага аблвыканкама:
«Якасць жыцця людзей вызначаецца дастойным узроўнем заработнай платы і развіццём сацыяльнай сферы. Для таго, каб дасягнуць вызначанага заданнем аблвыканкама ўзроўню сярэдняй заработнай платы ў снежні 2013 года на ўзроўні $750-800 у эквіваленце, неабходна эфектыўная работа прамысловасці, аграрнага сектара, будаўнічай індустрыі. Выпрацоўка на аднаго працоўнага павінна скласці ў сярэднім па годзе не менш як $70 тысяч. Павышэнне эфектыўнасці работы прамысловага і аграрнага сектара — у іх мадэрнізацыі. А ўжо развіццё сацыяльнай сферы наўпрост залежыць ад паспяховай работы рэальнага сектара эканомікі».
Мікалай ГРУША, дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі:
«Разлікі, праведзеныя навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук, паказалі, што з пускам Беларускай АЭС сабекошт электраэнергіі ў цэлым па энергасістэме знізіцца прыкладна на 20%. Пры гэтым не ўлічвалася меркаванае павышэнне цэн на газ. Гадавы аб'ём закупак прыроднага газу скароціцца на 4-5 млрд куб.м. Як паказвае аналіз, паліўны складнік у сабекошце вытворчасці электрычнай энергіі на АЭС у свеце зараз ад 12% да 25%, у той час як на звычайных электрастанцыях — каля 70%».
Вячаслаў СЕЛЯМЕНЕЎ, галоўны архівіст Нацыянальнага архіва:
«На Захадзе мала ведаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Такія высновы пацвярджаюць, у прыватнасці, уражанні ад праведзеных у Верхнядзвінску прэзентацый электроннай базы звестак аб знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсках, беларуска-расійскага зборніка дакументаў «Зімовае чараўніцтва». Нацысцкая карная аперацыя ў беларуска-латвійскім памежжы, люты-сакавік 1943 года». Для іх факты масавага знішчэння вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі — гэта адкрыццё. На Захадзе пра такія рэчы проста не ведаюць».
Ірына НАРКЕВІЧ, намеснік міністра гандлю:
«Сёння, згодна з дзеючым заканадаўствам, гаражны кааператыў (месца ў гаражным кааператыве, гараж) можа служыць толькі для захоўвання аўтамабіля. Зараз мы фармулюем падыход, каб гэты кааператыў выкарыстоўваўся не толькі для захоўвання аўто, але каб у ім таксама можна было займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, атрымаўшы адпаведныя дазволы — у тым ліку ад падатковых органаў, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржстандарту».
Аляксандр РУМАК, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны:
«Стварэнне безбар'ернага асяроддзя — для Беларусі справа параўнальна новая. Спачатку ў гэтым напрамку мы рухаліся фактычна метадам спроб і памылак. Аднак паступова быў сфарміраваны сістэмны падыход, які знайшоў адлюстраванне ў нарматыўнай прававой базе. Гэтая справа патрабуе не толькі значнага фінансавання і працяглага часу, але і гатоўнасці грамадства прыняць інваліда як роўнага, і жадання самога інваліда займаць больш актыўную жыццёвую пазіцыю. У апошнія гады ў Беларусі многае зроблена для павышэння якасці і ўзроўню жыцця інвалідаў, іншых катэгорый фізічна аслабленых асоб. Але, безумоўна, далёка не ўсё. Гэтая праца — на доўгія гады, зменіцца не адно пакаленне, пакуль знікнуць апошнія бар'еры».
Анатоль КАЛІНІН, віцэ-прэм'ер:
«Мы настойваем на тым, каб уводзіць ліцэнзаванне на кожную машыну таксі, прыбраць хлам з гэтай сферы абслугоўвання людзей. Цяпер рыхтуем указ, які сапраўды навядзе тут належны парадак. Акрамя таго, ёсць даручэнне Мінтрансу стварыць уласны парк таксі з ліку беларуска-кітайскіх аўтамабіляў. Мы правядзём выпрабаванні і створым зусім іншае асяроддзе па якасным абслугоўванні насельніцтва праз сферу таксі».
Сяргей ВАРЫВОДА, старшыня савета дырэктараў групы кампаній «Інтэлект»:
«Абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў у краіне не паўплываюць на рынак продажу новых машын. На наш погляд, абмежаванні, уведзеныя ўказам № 119 «Аб упарадкаванні набыцця службовых легкавых аўтамабіляў», прывядуць да нязначнага скарачэння продажу новых легкавых аўтамабіляў у цэлым. Рынак і так развіваецца па бюджэтнай траекторыі, ды і абмежаванні закранаюць толькі адзін сегмент карпаратыўнага рынку. А жыць па сродках — гэта ніколі не перашкодзіць».
Мікалай МЕЛЬЧАНКА, намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі:
«Мы праводзім работу па стварэнні інтэлектуальнай сістэмы бяспекі ў Мінску. Гэта асабліва актуальна сёння, пры падрыхтоўцы да забеспячэння грамадскай бяспекі падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Вызначаны асноўныя патрабаванні да сістэм бяспекі і тэхнічныя патрабаванні да сістэм відэаназірання, пералік аб'ектаў, якія падлягаюць абсталяванню найноўшымі сістэмамі відэаназірання і радыёсувязі . У першую чаргу ў гэты пералік увайшлі аб'екты метрапалітэна, аўтавакзалы, чыгуначны вакзал, аэрапорты Мінск-1 і Нацыянальны аэрапорт «Мінск», спартыўныя і выставачныя комплексы, шэраг адміністрацыйных будынкаў».
Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік упраўлення па ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры:
«Эксперыменты з вышыннымі забудовамі гістарычнага цэнтра Мінска (а да іх можна аднесці гмах на месцы былой кавярні «Рэчанька» на праспекце Пераможцаў, жылы дом «Каля Траецкага» па вуліцы Старажоўскай, бізнэс-цэнтр Vеlсоm на Кастрычніцкай плошчы і іншыя) не павінны паўтарацца. Падобная архітэктура павінна стварацца не ў самым гістарычным цэнтры, а на дастатковай аддаленасці ад яго. На перыферыі гістарычнага цэнтра павінен быць своеасаблівы буфер, пераход да так званага індустрыяльнага горада. Тут аб'екты ствараюцца на аснове іншых прынцыпаў, з ужываннем іншых будаўнічых тэхналогій. Прыходзячы ў гістарычны цэнтр, хочацца бачыць будынкі ХVІІ-ХVІІІ стагоддзяў, трохі далей — ХІХ-ХХ стагоддзяў. А затым ужо пабудовы новага тысячагоддзя. Усё павінна эвалюцыянаваць, зыходзячы з асаблівасцяў, уласцівых кожнаму перыяду».
Барыс БАТУРА, старшыня Мінабл- выканкама:
«Цяжка пераацаніць уклад жанчын у развіццё асноватворных кірункаў дзейнасці грамадства — ахова здароўя, асвета, культура, прадпрымальніцтва. Перадавыя пазіцыі ў многіх сектарах эканомікі ў значнай ступені заваяваны талентам і працавітасцю жанчын. Яны маюць моцны голас у парламенце і прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні найважнейшых дзяржаўных праблем. Варта адзначыць і такія зайздросныя якасці жанчын, як іх высокая адукаванасць, прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, адказнасць, творчыя адносіны да справы. Жанчыны з'яўляюцца той жыватворнай крыніцай, з якой краіна чэрпае сілы для новых здзяйсненняў».
Віктар ЧАЙЧЫЦ, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў:
«Юрыдычная дапамога для беларусаў стане больш даступнай. У сувязі з ростам ліку спецыялізаваных юрыдычных кансультацый, бюро і адвакатаў яна стане таннейшай, у краіне будзе ўзмацняцца спецыялізацыя адвакатаў. Калі звычайнаму адвакату можа спатрэбіцца два-тры дні, каб разабрацца ў пытанні кліента, то адвакат спецыялізаванага бюро зможа даць адказ за пару гадзін, а гэта значыць, што яго паслуга абыдзецца кліенту танней. Разам з тым, кошт працы адваката і цяпер у Беларусі невысокі. Больш за тое, у рэспубліцы заканадаўча вызначаны выпадкі, калі маламаёмасныя грамадзяне могуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу».
Анатоль ШАГУН, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«Адзіныя тарыфы для насельніцтва будуць фарміравацца на энергарэсурсы, гэта значыць на цяпло, электраэнергію і газ. Урад пакідае за сабой іх рэгуляванне, хутчэй за ўсё, гэтыя тарыфы будуць адзінымі па ўсёй краіне. А рэгуляванне тарыфаў на камунальныя паслугі (а гэта тэхнічнае абслугоўванне, капрамонт жылых дамоў, водазабеспячэнне, каналізацыя, карыстанне ліфтамі) будзе перададзена абласным выканаўчым камітэтам і Мінгарвыканкаму. Мясцовыя органы ўлады змогуць фарміраваць іх з улікам асаблівасцяў той ці іншай тэрыторыі. Такім чынам, тарыфы на ЖКП будуць тэрытарыяльна адрознівацца».
Уладзімір ДВОРНІК, старшыня Гомельскага аблвыканкама:
«Гомельская вобласць завяршыла 2012 год са станоўчымі тэндэнцыямі ў сферы дэмаграфіі. Дзяцей нарадзілася на 1,1 тыс. больш, чым за 2011 год, а колькасць памерлых паменшылася больш чым на 1,4 тысячы. Акрамя таго, у рэгіёне склалася дадатнае сальда міжнароднай міграцыі. У першую чаргу за гэтымі лічбамі стаяць маштабныя мерапрыемствы, якія рэалізуюцца на дзяржаўным узроўні ў рамках Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі, і паступальнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў цэлым».
Міхаіл РУСЫ, віцэ-прэм'ер:
«Рост канкурэнцыі ў Мытным саюзе спрыяе развіццю новых вытворчасцяў у Беларусі. Кожная краіна адчула на сабе, якую карысць ён прыносіць. Зараз краіны Мытнага саюза вядуць гаворку пра тое, як развівацца далей, выходзіць на больш высокі інтэграцыйны ўзровень. Мы імкнёмся працаваць так, як гэта робяць іншыя саюзы, як Еўрасаюз, напрыклад, але мы напрацоўваем свае стандарты, падыходы, свае меры абароны, мы павінны думаць пра сваіх людзей, якія тут жывуць і працуюць. Таму кірунак выбраны правільны, нам трэба агрэсіўна дзейнічаць у рамках гэтага аб'яднання, заяўляючы пра яго ў свеце ўсё шырэй».
Аляксандр АЎРАМЕНКА, начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама:
«Па нашай прапанове Мінжылкамгас падрыхтаваў і накіраваў на разгляд ва ўрад праект указа аб прадастаўленні гарвыканкамам права самастойна вызначаць катэгорыю работнікаў (напрыклад, вадзіцелі грамадскага транспарту, медсёстры, будаўнікі), у якіх асабліва мае патрэбу горад. Для іх плануецца прадугледжваць да 30% арэнднага жылля. Усяго ў сталіцы дзяржаўны арэндны жылы фонд налічвае 272 кватэры, з іх 57 пакуль не занятыя. Аб'явы аб іх здачы ў арэнду размешчаны на сайтах раённых адміністрацый. Сёлета плануецца пабудаваць 500 арэндных кватэр, у 2014 годзе — яшчэ 1,5 тыс., у 2015-м — 1 тысячу».
Алег ПРАЛЯСКОЎСКІ, міністр інфармацыі:
«Разавыя тыражы мясцовай і рэспубліканскай прэсы прыкладна аднолькавыя — каля 900 тыс. асобнікаў. Пры гэтым мясцовая прэса — вельмі сур'ёзная сіла, запатрабаваная грамадствам. Па папулярнасці яна можа сапернічаць з брэндавымі рэспубліканскімі газетамі за кошт сваёй блізкасці да людзей, да іх праблем. Значная частка мясцовых газет самаакупная, іх сайты займаюць сваю сур'ёзную нішу ў інтэрнэт-прасторы. Работа мясцовых СМІ вельмі важная, у тым ліку і са зваротамі грамадзян».
Ірына НАРКЕВІЧ, намеснік міністра гандлю:
«Сфера быту ў вёсцы сёлета атрымае дзяржаўную падтрымку суразмерна аб'ёму аказаных бытавых паслуг насельніцтву. Дзяржпадтрымка таксама будзе адпавядаць аб'ёмам прыцягнення ў бытавую сферу прыватнага капіталу і ўзроўню эфектыўнасці работы арганізацый. Такія меры прадугледжаны ў праекце новага ўказа аб рэгуляванні бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 2011-2012 гадах дзяржпадтрымка сферы бытавога абслугоўвання склала Br54,7 млрд. Аднак летась яе эфектыўнасць аказалася не вельмі высокай, што гаворыць пра неабходнасць мадэрнізацыі галіны».
Андрэй ХАРКАВЕЦ, міністр фінансаў:
«Стаўка падатку на прыбытак у Беларусі можа знізіцца пры скарачэнні падатковых ільгот: варыянт адмовы ад празмерных залішніх ільгот і зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак бачыцца рэальным. Такі падыход дасць магчымасць для развіцця ўсяго рэальнага сектара эканомікі, а не толькі нейкіх выбраных галін. Па нашай ацэнцы, падаткі ў Беларусі абсалютна не перашкаджаюць эканоміцы паспяхова развівацца. І далейшы трэнд па яе якасным паляпшэнні павінен накіроўвацца на пошукі ўнутраных рэзерваў і аптымізацыю яе складнікаў».
Юрый ЖАДОБІН, міністр абароны:
«Беларусь і Расія размаўляюць на адной мове ў галіне ваеннага супрацоўніцтва. Расія для нас — асноўны стратэгічны партнёр. Па сутнасці справы, мы стварылі адзіную абаронную ваенную прастору. Гэта і рэгіянальная групоўка войскаў, і адзіная рэгіянальная сістэма супрацьпаветранай абароны. Практычна гэтая сістэма дзейнічае. Больш за 40 мерапрыемстваў штогод у нас праходзіць у рамках супрацоўніцтва: мы ўдакладняем планы, праводзім сумесныя вучэнні і штабныя трэніроўкі. Усё гэта працуе ўжо на працягу дзесяцігоддзяў».
Сяргей ІЎЛЕЎ, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі:
«Беларусь не плануе вяртацца да пераводу стрэлак гадзіннікаў на сезонны: у нас захоўваецца прынятае ў 2011 годзе рашэнне аб адмене штогадовага пераводу гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад. Рашэнне аб адмене пераводу было прынята для таго, каб праводзіць падлік часу ўзгоднена з дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза. Такім чынам, мы захоўваем тое, што было, і ў нас узнікае натуральны пераход часу з суседняй расійскай вобласцю — адна гадзіна. У краінах Мытнага саюза час цяпер таксама не пераводзіцца».
Дзмітрый ПІНЕВІЧ, першы намеснік міністра аховы здароўя:
«Прапанова Міністэрства аховы здароўя аб дазволе выдачы лісткоў непрацаздольнасці прыватнымі арганізацыямі аховы здароўя была падтрымана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Сёння гэтае пытанне прапрацоўваецца ў Міністэрстве аховы здароўя, і ў далейшым будзе ажыццёўлена карэкціроўка адпаведных нарматыўных прававых актаў. Такая ініцыятыва ведамства была выклікана шматлікімі зваротамі грамадзян і прыватных арганізацый аб паляпшэнні даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя ініцыюе ўвядзенне аплаты трох першых дзён часовай непрацаздольнасці за кошт наймальніка са зменай пры гэтым аб'ёму адлічэнняў ім у Фонд сацыяльнай абароны Мінпрацы і сацабароны».
Вадзім КАРМАЗІН, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму:
«У краіне створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця агратурыстычнай дзейнасці. Для ўладальнікаў сельскіх сядзіб дзейнічае падатковае паслабленне, ёсць магчымасць атрымання льготнага крэдыту, прадугледжаны парадак афармлення запрашэнняў замежнікам для адкрыцця візы. Даходы ад сельскага турызму летась павялічыліся ў два разы. Уладальнікі сельскіх сядзіб атрымалі летась больш як Br44 млрд, абслужыўшы 184 тыс. турыстаў. На канец 2012 года ў Беларусі налічвалася 1775 сельскіх сядзіб».
Барыс БАТУРА, старшыня Мінаблвыканкама:
«Мы ўшаноўваем воінаў-афганцаў як сапраўдных абаронцаў радзімы, з якіх павінны браць прыклад тыя, хто сёння служыць у радах нашых Узброеных Сіл. Ветэраны вайны ў Афганістане выканалі абавязак перад дзяржавай, і цяпер дзяржава не пакіне іх сам-насам з праблемамі. У сваю чаргу воіны-інтэрнацыяналісты, як адзін з самых актыўных і свядомых складнікаў нашага грамадства, працягваюць уносіць уклад у тым ліку і ў выхаванне маладога пакалення».
Іван РЫЖКО
, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя: «Прапанова Міністэрства аховы здароўя аб тым, каб дазволіць недзяржаўным арганізацыям аховы здароўя выдаваць лісткі часовай непрацаздольнасці, абмяркоўваецца зацікаўленымі бакамі. Ідэя новая, перспектыўная. Сітуацыя ўскладняецца тым, што камерцыйныя клінікі не маюць магчымасці пастаяннага назірання хворага, бо пацыенты прыходзяць туды нерэгулярна і часта ў мед- установе няма звестак пра гісторыю іх хвароб. Таксама на стадыі абмеркавання знаходзіцца і пытанне аб праве наймальніка даць свайму супрацоўніку трохдзённае вызваленне ад працы ў выпадку хваробы ў эпідэмічны перыяд без афармлення бальнічнага лістка».
Уладзімір МАКАРАЎ, прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны:
«Ставіцца пытанне такім чынам: якая армія лепшая — па найме (цалкам на кантрактнай аснове), армія, у якой прысутнічаюць элементы тэрміновай службы, ці тая, якая цалкам камплектуецца на аснове ўсеагульнага воінскага абавязку? Мяркую, што тая, якая лепш выконвае баявыя задачы, звязаныя з забеспячэннем ваеннай бяспекі. У агляднай будучыні ў Беларусі захаваецца змешаны прынцып камплектавання войска. Сёння беларуская армія налічвае каля 65 тыс. чалавек, а суадносіны кантрактнікаў і салдат тэрміновай службы складаюць прыкладна 60% і 40%».
Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў:
«Для Беларусі, якая будзе старшынстваваць на працягу гэтага года ў СНД, пачынаецца руцінная, цяжкая, адказная праца, і ў ёй мы хочам, вядома ж, разлічваць на суладнае ўзаемадзеянне з дзяржавамі — членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Таму што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць поспех. Беларусь заўсёды падтрымлівала цэнтраімклівыя тэндэнцыі на постсавецкай прасторы, адказна падыходзіла да сваёй ролі ў кансалідацыйных працэсах у Садружнасці і мае намер выкарыстоўваць сваё старшынства для далейшага ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, павышэння ўзроўню жыцця і дабрабыту іх грамадзян».
Мікалай БАРДЗЮЖА, генеральны сакратар АДКБ:
«Кожная дзяржава праводзіць свае ваенныя вучэнні. Перыядычныя беларуска-расійскія вучэнні — гэта планавыя мерапрыемствы, яны нацэлены на павышэнне гатоўнасці войскаў. Гэтыя вучэнні не нясуць пагрозы бяспекі суседнім дзяржавам. Яны праходзяць выключна арганізавана і плённа, дапамагаюць наладзіць узаемадзеянне паміж бакамі і арыентаваны выключна на баявую падрыхтоўку, а не на стварэнне нейкай пагрозы суседзям ці каму-небудзь яшчэ».
Васіль ЖАРКО, міністр аховы здароўя:
«Распрацоўкі беларускіх вучоных-медыкаў па мінімізацыі вынікаў, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на ЧАЭС, уяўляюць сабой міжнародную цікавасць. Радыяцыйныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы чарнобыльскай катастрофы па сваіх маштабах не мелі аналагаў за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. У свеце адсутнічаў навуковы і практычны вопыт ахоўных мер пры аварыях падобнага маштабу. За мінулыя пасля чарнобыльскай аварыі гады беларускімі вучонымі-медыкамі распрацаваны і ўкаранёны ў практыку цэлы шэраг унікальных арганізацыйна-метадычных рэкамендацый».
Георгій КУЗНЯЦОЎ, старшыня Дзяржкаммаёмасці:
«Большасць дзяржаўных прадпрыемстваў краіны павінны быць акцыянаваныя да канца 2015 года. Загадзя з улікам перспектыў развіцця галіны неабходна вызначыць варыянты рэфармавання прадпрыемстваў, у тым ліку з іншым, акрамя дзяржавы, удзельнікам, або далучэння прадпрыемства да створанага акцыянернага таварыства. Сёння ў Беларусі рэфармавана каля 5 тыс. дзяржпрадпрыемстваў, што складае дзве трэці ад тых, што падлягаюць прыватызацыі. Працэс рэфармавання дзяржуласнасці і стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый, у тым ліку пры правядзенні шырокамаштабнай арганізацыі вытворчасцяў, неабходны і непазбежны».
Барыс СВЯТЛОЎ, міністр культуры:
«Больш як тры тысячы культурных мерапрыемстваў пройдзе ў Магілёве ў 2013 годзе. Гісторыя і культурная спадчына Прыдняпроўскага краю з'яўляюцца своеасаблівым дыяментам у культурнай «кароне» краіны. Тут заўсёды надавалася вялікая ўвага захаванню і прымнажэнню культурнай спадчыны, праводзіцца мноства яркіх, самабытных фестываляў і мерапрыемстваў, якія вядомыя далёка за межамі краіны. Дзякуючы праекту «Культурная сталіца» існуючыя мерапрыемствы атрымаюць новы імпульс для свайго развіцця, а новыя крэатыўныя ідэі будуць увасоблены ў жыццё».
Уладзімір ГУСАКОЎ, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук:
«Беларускім вучоным летась пры дапамозе камп'ютарнага мадэлявання ўдалося сканструяваць злучэнні, якія спрыяюць барацьбе з ВІЧ. Інфарматыкі і біяхімікі ажыццявілі матэматычны дызайн чатырох хімічных злучэнняў, якія валодаюць шырокім спектрам нейтралізуючай актыўнасці да ВІЧ-1. Сканструяваныя злучэнні здольныя да блакады функцыянальна важных участкаў абалонкі віруса і ўяўляюць перспектыўныя базавыя структуры для стварэння новых лекавых прэпаратаў супраць СНІДу».
Барыс Батура: старшыня Мінаблвыканкама:
«Неабходна актывізаваць працу па стварэнні добраахвотных пажарных каманд. Пры гэтым важна правільна разумець сэнс добраахвотнай пажарнай каманды, для яе стварэння не патрэбны вялікія сродкі. Гэта добраахвотнікі, якія інфармуюць насельніцтва аб правілах супрацьпажарнай бяспекі, наведваючы жыхароў у іх дамах. Акрамя таго, задачай такіх каманд з'яўляецца выезд на пажар для яго стрымлівання да прыбыцця пажарных падраздзяленняў. Добраахвотныя пажарныя каманды павінны быць арганізаваны не толькі на прадпрыемствах, але і ў вёсках, з прыцягненнем моладзі».
Aляксандр РАДЗЬКОЎ, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
«Галоўным для кожнага кіраўніка і работнікаў павінна быць дынамічнае развіццё вытворчасці, эфектыўныя рабочыя месцы і, як вынік, дастойная заработная плата. Важны элемент у працы — і кіраўнікоў, і прадпрыемстваў, і галіны — вызначыць правільны кірунак развіцця эканомікі, больш выгадных дзеянняў на перспектыву. Гэта тычыцца любой сферы дзейнасці».
Анатоль БРАТАШ, дырэктар «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт»:
«Сёння рознічны рынак нафтапрадуктаў у краіне недастаткова насычаны. Па колькасці АЗС на 10 тыс. чалавек насельніцтва мы значна адстаём ад суседніх краін. Так, калі ў нас прыходзіцца 0,8 АЗС на 10 тыс. чалавек, то ў Расіі і Польшчы — 1,8 АЗС. У Аўстрыі ж гэты паказчык і зусім дасягае 3,4 АЗС на 10 тыс. чалавек. У той жа час па ўзроўні аўтамабілізацыі Беларусь знаходзіцца ў ліку лідараў. У краіне на 1 тысячу чалавек прыходзіцца 270 аўтамабіляў, тады як у Расіі і Польшчы — 230 і 243 адпаведна. Што немалаважна, у спажыўцоў нафтапрадуктаў у Беларусі растуць патрабаванні да іх якасці, узроўню сэрвісу і даступнасці АЗС. Над гэтым мы працуем».
Андрэй Савіных, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў:
«У адпаведнасці з падпісаным у 1994 годзе ў Будапешце Мемарандумам аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі ЗША добраахвотна ўзялі на сябе дамоўленасці, якія юрыдычна іх абавязваюць: яны абавязаліся не выкарыстоўваць ні пры якіх абставінах меры эканамічнага прымусу ў дачыненні да Беларусі. Тым не менш, ЗША гэтыя свае юрыдычныя абавязацельствы фактычна парушылі. Гэта сур'ёзнае парушэнне, якое падрывае аўтарытэт саміх ЗША. Дарэчы, у тых сферах, дзе мы адыходзім ад палітычных клішэ, дыялог паміж дзвюма нашымі краінамі выстройваецца досыць роўна».
Уладзімір Дворнік, старшыня Гомельскага аблвыканкама:
"З улікам таго, што Гомельшчына з'яўляецца найбуйнейшым індустрыяльным рэгіёнам рэспублікі, устойлівую работу эканомікі вобласці ў бліжэйшыя гады можна будзе забяспечыць у першую чаргу за кошт стварэння новых магутнасцяў і мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў. Маштабныя планы па мадэрнізацыі запланавалі гіганты індустрыі на гэты год, што, безумоўна, акажа станоўчы ўплыў на рост эканамічных паказчыкаў. Тым не менш, прыярытэтам у рабоце органаў улады на бліжэйшыя гады павінна стаць актыўная падтрымка невялікіх прадпрыемстваў, сярэдняга і малога бізнэсу. Сёння прамысловасць Гомельшчыны з'яўляецца канкурэнтаздольнай на ўнутраным і знешнім рынках. Захоўваючы традыцыі, мы ідзём наперад".
Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, прэм'ер-міністр:
«Аптымізацыя ў дзяржорганах Беларусі закране 13 тыс. дзяржслужачых. Па разліках Міністэрства фінансаў, гадавая эканомія па фондзе аплаты працы, выкліканая скарачэннем дзяржапарату, складзе Br1 трлн у бягучых цэнах. Разам з тым, беларуская сістэма дзяржкіравання не грувасткая і не дарагая, асабліва ў параўнанні з іншымі краінамі. У супастаўных з нашай краінай па насельніцтве і тэрыторыі дзяржавах, такіх як Аўстрыя, Славакія, Балгарыя, колькасць цэнтральных апаратаў міністэрстваў без уліку супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і агульная колькасць чыноўнікаў у 1,5-2 разы вышэй, чым у Беларусі».
Леанід МАЖЭЙКА, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі:
«Думаю, наспела неабходнасць ва ўзмацненні жорсткасці пакарання для вадзіцеляў, якія садзяцца за руль у нецвярозым стане. Мы ўжо прайшлі шлях пазбаўлення правоў і накладання штрафаў, але станоўчага эфекту не відаць. Патрэбны больш жорсткія меры — такія, як канфіскацыя аўтамабіля. Акрамя таго, важна, каб была дакладная сістэма ацэнкі цвярозасці вадзіцеля. Да абмеркавання законапраекта неабходна падключыць шырокую грамадскасць, экспертаў аўтатранспартнай галіны. Гэта дазволіць улічыць усе нюансы. Трэба, каб ініцыятыва зыходзіла ад людзей, тады яны гэты закон прымуць, і ён пойдзе, што называецца, «на ўра».
Аляксандр ТУРЧЫН, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама:
Абнаўленне вытворчасцяў у 2013 годзе стане вырашальным фактарам павышэння ў вобласці прадукцыйнасці працы і зніжэння выдаткаў для выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі. Фарміраванне высокаэфектыўных вытворчасцяў будзе праводзіцца адначасова з мадэрнізацыяй традыцыйных сектараў эканомікі. Усяго ў вобласці падлягаюць мадэрнізацыі 93 арганізацыі, якія адносяцца да апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтва і сувязі, у тым ліку 39 камунальных арганізацый і 54 арганізацыі ў рэспубліканскай уласнасці. Перад усімі вышэйзгаданымі арганізацыямі стаіць задача дасягнення ў 2015 годзе сярэднямесячнай заработнай платы, эквівалентнай $1 тыс.
Раман МАТУЛЬСКІ, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі:
«Гэта не толькі прызнанне нашага ўкладу, але і адказнасць. Атрыманне спецыяльнай прэміі, хутчэй, неабходна разглядаць як стартавую пляцоўку для далейшай работы па захаванні, развіцці і прапагандзе помнікаў кніжнай культуры, пісьменнасці, духоўных каштоўнасцяў нашага народа. Мы працягнем працаваць над фарміраваннем фонду. У ліку прыярытэтаў — вяртанне помнікаў кніжнай культуры ў Беларусь, выданне факсімільных копій тых рарытэтаў, якія мы не можам вярнуць».
Нападаючы зборнай Канады на Калядным турніры-2013 Кэры ГУЛЕ:
«Што мне падабаецца ў вашай краіне — гэта тое, што Беларусь, як і Канада, жыве хакеем. Мы, безумоўна, паўдзельнічаем у турніры ў наступным годзе. Асабіста я ў якасці балельшчыка абавязкова прыеду ў Мінск і на чэмпіянат свету. Упэўнены, ён пройдзе на высокім узроўні. Не магу не сказаць усім дзякуй за Калядны турнір-2013 і з Новым годам!»
Аляксандр КОСІНЕЦ, старшыня Віцебскага аблвыканкама:
«Год беражлівасці пачаўся ў Віцебскай вобласці яшчэ ў 2012 годзе. Найважнейшымі задачамі для эканомікі рэгіёна з'яўляліся зніжэнне матэрыяльных рэсурсаў, энергазберажэнне. У гэтым годзе, аб'яўленым Годам беражлівасці, эканоміі рэсурсаў будзе нададзена яшчэ большая ўвага, таму што гэта станоўча адаб'ецца на ўсёй эканоміцы ў цэлым, і ў першую чаргу паўплывае на рост заработнай платы».
Васіль Жарко, міністр аховы здароўя:
«У Беларусі робіцца ўсё для захавання здароўя дзяцей. Ахова мацярынства і дзяцінства — адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Меры, якія прымаюцца для павелічэння нараджальнасці, умацавання сям'і, захавання здароўя маці і дзяцей, прыносяць свой плён. Дзяцей у гэтым годзе нарадзілася на 5 тысяч больш у параўнанні з мінулым годам. Знізілася дзіцячая смяротнасць. Мы захаваем назапашаны патэнцыял і наросцім яго не толькі ў плане абароны мацярынства і дзяцінства, але і ў сістэме аховы здароўя па паляпшэнні якасці, даступнасці медыцынскай дапамогі».
Аляксандр РАДЗЬКОЎ, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»:
«Асноўная задача дарослых удзельнікаў акцыі «Нашы дзеці» — аказаць разнастайную дапамогу дзецям і дзіцячым калектывам. Толькі акружанае ўвагай і клопатам дзіця зможа вырасці ў грамадзяніна, які любіць сваю Радзіму, а значыць, асноўная мэта ўсіх дарослых — акружыць нашых дзяцей любоўю, утульнасцю і цяплом. Новы год — гэта яркае, казачнае і вельмі ўтульнае свята. Няхай яно прынясе ва ўсе сем'і беларусаў цяпло і шчасце».
Юрый СЯНЦЮРЫН, намеснік міністра энергетыкі Расіі:
«Формула цаны на газ для Беларусі складаецца з цаны газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі плюс затраты на транспарціроўку і захоўванне. У 2012 годзе кошт газу для Беларусі складаў $165,6 за адну тысячу кубаметраў. У 2013 і наступных гадах гэта лічба будзе змяняцца толькі на велічыню інфляцыі. Гэта цана значна ніжэйшая за сусветныя цэны».
Антон КРАЕЎСКІ, старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама:
«Рэальная заработная плата ў Мінску за 2013 год павінна ўзрасці на 5%. Перад горадам стаіць задача дасягнуць узроўню сярэднямесячнай заработнай платы ў памеры Br5 млн 880 тыс. (сёлета ў студзені—кастрычніку гэты паказчык склаў Br4 млн 575,1 тыс.). Даходы насельніцтва будуць залежаць ад работы рэальнага сектара эканомікі. Неабходна забяспечыць тэмп росту прадукцыйнасці працы, які будзе перавышаць тэмпы росту заробкаў».
Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, прэм'ер-міністр:
«Цяпер, ва ўмовах глабальнага фінансавага крызісу, займацца рэфармаваннем адносін уласнасці небяспечна. Можа быць, я скажу непапулярную рэч, але такую маштабную мадэрнізацыю ўсёй народнай гаспадаркі ў сціснутыя тэрміны можна ажыццявіць толькі дзякуючы падтрымцы дзяржавы, пад жорсткім дзяржаўным кантролем і кіраваннем».
Ірына НАРКЕВІЧ, намеснік міністра гандлю:
«У праект новай рэдакцыі закона аб гандлі ўключаны палажэнні, рэалізацыя якіх дасць магчымасць стварыць у Беларусі цывілізаваную сістэму продажу аўтазапчастак з выразнай арыентацыяй на абарону правоў спажыўцоў. Гандаль ужыванымі аўтазапчасткамі на рынках рэспублікі ў той ці іншай форме, хутчэй за ўсё, будзе існаваць і ў далейшым, бо спажывец павінен мець права выбару — купляць новую дэталь або тую, якая была ў карыстанні. Задача ў тым, каб зрабіць гэты бізнэс легальным. Індывідуальны прадпрымальнік, які гандлюе на рынку, павінен несці адказнасць за продаж аўтазапчастак, уключаючы дакладнасць інфармацыі пра іх. Таму ён абавязаны выдаваць пакупніку дакумент, які пацвярджае факт продажу».
Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні:
«Абвяшчэнне наступнага года Годам беражлівасці накладвае адбітак на фарміраванне і выкананне мясцовага бюджэту. Для эфектыўнай работы ўсіх сфер эканомікі важна задзейнічаць усе рэсурсы. Раёны, атрымліваючы дзяржпадтрымку, павінны знаходзіць магчымасць зарабляць грошы. Для гэтага можна задзейнічаць безгаспадарныя землі, накіраваць намаганні на развіццё аграэкатурызму, прыцягненне інвестыцый».
Сяргей КОЗЫРАЎ, віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга:
«Для пецярбуржцаў тыя прадукты, якія паступаюць з Беларусі, — гэта гарантыя высокай якасці. Яны ведаюць, што прадукты натуральныя, у іх няма ніякіх хімічных дабавак. Больш за тое, ваша прадукцыя ў параўнанні з іншай вельмі канкурэнтаздольная па цане. У выніку прадуктовы рынак Санкт-Пецярбурга добра рэагуе на беларускія тавары, і тут ёсць вельмі вялікія «ёмістасці» для развіцця. Нам трэба проста сумесна больш актыўна іх асвойваць, тым больш, што гэта адпавядае пытанням харчовай бяспекі горада».
Мікалай ЛУЗГІН, першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі:
«Сітуацыя на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў залежыць ад розных фактараў, але думаю, што да канца года рэзкіх змен не будзе. Мы тут ставім сабе дзве мэты. З аднаго боку — не дапусціць рэзкага росту ставак з мэтай недапушчэння стрымлівання ВУП. З другога боку — трэба захоўваць перавагу рублёвых дэпазітаў перад валютнымі, больш высокую іх даходнасць».
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір ДВОРНІК:
«Было б мэтазгодна наладзіць правядзенне медыцынскіх аглядаў пры працаўладкаванні, а таксама перыядычных прафаглядаў работнікаў прадпрыемстваў па-за паліклінікамі. Можна стварыць неабходныя ўмовы для правядзення прафаглядаў на буйных прадпрыемствах. Акрамя таго, нармальныя ўмовы для працы медыкаў ёсць у раённых ваенкаматах. Схема такая: лекар адпрацаваў на прыёме хворых, а затым вядзе медыцынскі агляд па-за паліклінікай на камерцыйных умовах. Ды і якасць гэтага агляду будзе вышэйшая, чым цяпер, калі ён толькі паспявае паставіць подпіс у даведцы, не пацікавіўшыся нават самаадчуваннем чалавека».
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай ЛАДУЦЬКА:
«У шосты школьны дзень трэба больш увагі ўдзяліць фізкультуры і спорту, захаванню здароўя школьнікаў. Часта шосты школьны дзень успрымаецца бацькамі як выхадны, у той час як ён у вучэбным тыдні выдзелены для правядзення культурна-масавых, спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых, выхаваўчых мерапрыемстваў, а таксама факультатыўных заняткаў для вучняў 9-11 класаў, працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі».
$8.224 млн
Склалі ў эквіваленце золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 снежня (у параўнанні з $8039,7 млн на 1 лістапада). Рост адбыўся за кошт павелічэння рэзервовых актываў у замежнай валюце (на $102,7 млн да $3268,2 млн) і актываў у манетарным золаце (на $87,6 млн да $2370,3 млн). Кіраўніцтва Нацбанка раней неаднаразова заяўляла, што на канец 2012 года золатавалютныя рэзервы краіны павінны скласці не менш як $8,2 млрд.
Марыяна ШЧОТКІНА, міністр працы і сацыяльнай абароны:
«Пенсіі ў 2013 годзе будуць павышацца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Павышэнне пенсійных выплат прадугледжана ў тым выпадку, калі рост сярэдняй заработнай платы за квартал перавышае 15% да ўзроўню сярэдняй заработнай платы, з якой разлічвалася пенсія».
Юрый САРОКІН, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама:
«Традыцыйна напярэдадні Новага года павялічваецца колькасць парушэнняў, звязаных з ужываннем піратэхнікі. Выкарыстанне піратэхнічных прылад у грамадскіх месцах можа прывесці да цялесных пашкоджанняў, спалохаць дзіця, выклікаць пажар. Таму нельга забываць пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі. Недапушчальна перавозіць выбухованебяспечныя рэчывы і вырабы ў грамадскім транспарце, у прыватнасці, у метро. Такія факты будуць спыняцца, і парушальнікі могуць панесці адміністрацыйную адказнасць. Выкарыстанне ж петардаў у грамадскіх месцах будзе расцэньвацца як дробнае хуліганства з адпаведнымі для парушальнікаў наступствамі».
Жанна РАМАНОВІЧ, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама:
Сярэднямесячная заработная плата ў Мінску ў студзені—кастрычніку дасягнула Br4 млн 575 тыс., што эквівалентна $536. Узровень сярэднямесячнай заработнай платы характарызуецца ўстойлівай дынамікай росту. У цэлым па горадзе намечаныя прагнозы выкананы, але асобныя арганізацыі не дасягнулі ўстаноўленых параметраў. Найбольш высокааплатнымі па-ранейшаму застаюцца арганізацыі будаўніцтва (за студзень—кастрычнік — Br5 млн 174 тыс., за кастрычнік — Br6 млн 690,8 тыс.). Ніжэй за сярэднегарадскую зарплата склалася па прадпрыемствах тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (за 10 месяцаў — Br3 млн 662 тыс., за кастрычнік — Br4,5 млн).
Намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый ШАДКО:
«Віртуальная прыёмная», або Адзіны дзяржаўны партал для зваротаў грамадзян, ствараецца па даручэнні Прэзідэнта. Гэта першы агульнадзяржаўны праект, звязаны з укараненнем электронных формаў дакументаабароту. Такая сістэма дазволіць аналізаваць увесь паток лістоў, якія паступаюць, а таксама выяўляць найбольш праблемныя трэнды. Па сутнасці справы, гэта абсалютна новы ўзровень маніторынгу і канкрэтны крок па кірунку да электроннага ўраду, стварэннем якога заклапочана і Беларусь, і краіны-суседзі».
Міхаіл СВІСТУН, намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд»:
«Сёння ў краіне ёсць ужо чатыры аўташколы, якія вучаць кіраванню інвалідаў-калясачнікаў. Павелічэнне іх колькасці залежыць ад попыту на гэты від паслуг. Такія школы патрабуюць дадатковых выдаткаў, абсталявання, аўтамабіляў, а калі попыт будзе нізкім, то яны ніколі не акупяцца. Праводзілася сацыялагічнае даследаванне сумесна з абласнымі камітэтамі па сацабароне, ці жадаюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі навучацца кіраванню. На гэты момант патрэбнасці насельніцтва па гэтым пытанні цалкам задавальняюцца».
Мікалай ЛУЗГІН, першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка:
«Нацыянальны банк Беларусі пакуль не плануе зніжаць стаўку рэфінансавання. Апошні раз, як вядома, стаўка рэфінансавання зніжалася ў верасні 2012 года. Цяпер яна складае 30% гадавых. Акрамя таго, Нацбанк не збіраецца ўключаць друкаваны станок для выканання прагнозу па росце ВУП у 2012 годзе: друкаваны станок мы не ўключаем з 1 чэрвеня 2011 года. Што датычыць сітуацыі з працэнтнымі стаўкамі па ўкладах фізічных асоб, то гэта залежыць ад сітуацыі з ліквіднасцю банкаўскай сістэмы. У цэлым па сістэме зараз ліквіднасці хапае. Вядома, будуць пэўныя ваганні на крэдытным, дэпазітным рынку, але, я думаю, паступова стаўкі павінны зніжацца».
Уладзімір СЕРАШТАН, намеснік старшыні цэнтральнага савета ДТСААФ:
«Ад якасці падрыхтоўкі кіроўцаў у вялікай ступені залежыць бяспека на дарогах. Пытанне падрыхтоўкі кіроўцаў варта перагледзець і дакладна вызначыць, хто павінен іх рыхтаваць. Гэтым павінны займацца выключна кампетэнтныя арганізацыі адпаведнага ўзроўню, якія маюць прафесійныя кадры і неабходную вучэбна-матэрыяльную базу. Сёння кіроўцаў рыхтуюць ДТСААФ, Мінтранс, Міністэрства адукацыі і прыватныя аўташколы. Прычым, прыватных аўташкол становіцца ўсё больш. Мы лічым, што з тым узроўнем падрыхтоўкі, які існуе ў гэтых школах, і, галоўнае, з іх вучэбна-матэрыяльнай базай, такіх арганізацый не павінна быць гэтак шмат».
Ганна КАРНІЕВІЧ, начальнік упраўлення ўліку і распараджэння акцыямі Фонду дзяржмаёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці:
«Дзеянне чэкавай прыватызацыі завяршаецца 1 ліпеня 2013 года. У сувязі з гэтым мы звярнуліся летам гэтага года ва ўрад, прапанавалі, якія могуць быць далейшыя варыянты, якая можа быць сума для кампенсацыі нявыкарыстаных чэкаў. І ўрадам было даручана Дзяржкаммаёмасці падрыхтаваць праект пастановы аб прадаўжэнні дзеяння чэкаў «Маёмасць». Мы такі дакумент падрыхтавалі і ўнеслі ва ўрад — аб прадаўжэнні тэрмінаў абарачэння яшчэ на тры гады».
Аляксей КУЗЬМІЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве:
«Арганізацыі сферы ЖКГ незалежна ад формы ўласнасці павінны спаборнічаць за права абслугоўвання таго ці іншага дома. Павінна быць менавіта адкрытае саперніцтва, і каб аб'яўлялася загадзя, якія паслугі і па якой цане можа прадаставіць тая ці іншая кампанія. Калі размова ідзе аб камерцыйным жыллі, то трэба мець на ўвазе: у таварыстве ўласнікаў у такім выпадку знаходзяцца не самыя бедныя людзі. Яны павінны навучыцца хаця б паспрабаваць самастойна вырашаць свае праблемы з кампаніяй, якая абслугоўвае дом, а не спадзявацца, што прыйдзе нехта трэці і ўсё за іх зробіць».
Фёдар БАЛЕЙКА, начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама:
«Афіцэрскі сход — яшчэ адзін вельмі сур’ёзны інструмент, з дапамогай якога можна будзе згуртаваць міліцэйскія калектывы, падняць прэстыж службы ў органах унутраных спраў і маральны дух міліцыянераў. Мы маем намер збіраць афіцэраў па меры неабходнасці, у тым ліку для ўшанавання ветэранаў, прысваення спецыяльных званняў і ўзнагароджання, а таксама для правядзення сямейных урачыстасцяў, удзелу ў спартыўных і іншых мерапрыемствах. У рабоце афіцэрскага сходу будзе ўжывацца і такая форма, як суд афіцэрскага гонару».
Дзмітрый Карзюк, начальнік УДАІ Мінгарвыканкама:
«Пад'езды да мінскіх школ і дзіцячых садкоў будуць абсталяваны відэакамерамі і агараджальнымі канструкцыямі. Трэба ствараць тэхнічныя ўмовы, якія стануць перашкодай для парушэнняў, — гэта турнікеты, штучныя няроўнасці, сістэмы відэаназірання, асветленыя пешаходныя пераходы. Такія меры дазволяць аператыўна выявіць парушальнікаў правілаў дарожнага руху, стварыць перашкоды для машын на шляху дзіцяці ва ўстанову адукацыі. Таксама відэакамеры плануецца ўстанавіць у найбольш аварыйных месцах сталіцы»
Уладзімір СЯМАШКА, першы віцэ-прэм'ер:
«Беларусь выступае за дыферэнцыраваны выхад на марскія парты. Гэта мінімізуе эканамічныя і палітычныя рызыкі. Наша краіна сёння пастаўляе калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты праз балтыйскія парты — Клайпеда, Вентспілс, Мууга, Рыга, праз ўкраінскія парты — Нікалаеў, Адэса. Чым больш прапаноў, тым лепш, тым танней транспартная паслуга. Намер Беларусі перадыслакаваць экспарт з балтыйскіх партоў на ленінградскія не мае ніякага ціску з боку Расіі, тут прысутнічае выключна камерцыйны інтарэс».
Жанна БІРЫЧ, намеснік старшыні Мінгарвыканкама:
«У межах Беларускага інвестыцыйнага форуму 15 лістапада пройдзе Мінскі інвестыцыйны дзень, адбудзецца прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу беларускай сталіцы. Мы разлічваем на падпісанне новых інвестыцыйных дагавораў аб рэалізацыі праектаў, у тым ліку вытворчай накіраванасці, ідзе падрыхтоўка адпаведных дакументаў. Падобныя мерапрыемствы маем намер праводзіць штогод, думаю, іх можна будзе назваць значнымі падзеямі ў дзелавым жыцці сталіцы. Такія форумы дазваляюць замежным кампаніям больш даведацца аб інвестыцыйным патэнцыяле нашага горада».
Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні:
«Мясцовае самакіраванне павінна быць правадніком дзяржаўнай пазіцыі ў рэгіёне. Старшыні пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў — дзяржаўныя людзі, і калі ўзнікаюць праблемныя пытанні, то актыў павінен займаць адпаведную пазіцыю, якая павінна быць данесена да людзей. У такіх сітуацыях мясцоваму актыву трэба ўмешвацца, не чакаючы, калі прыедуць з раёна. Шмат што залежыць ад таго, як мы нясём інфармацыю людзям».
Уладзімір ДВОРНІК, старшыня Гомельскага аблвыканкама:
«Чым вышэй узровень развіцця эканомікі раёнаў вобласці, тым ніжэй паказчык гібелі людзей на пажарах у разліку на 1 тыс. жыхароў. Таму мы павінны ў першую чаргу забяспечыць людзей працай і годнай зарплатай. Узровень жыцця з'яўляецца вызначальным фактарам паводзінаў чалавека ў побыце. Калі ён паважае сябе, паважае сваю сям'ю, то не стане курыць, напрыклад, у ложку, што на сённяшні дзень з'яўляецца галоўнай прычынай пажараў і гібелі ў іх людзей».
Старшыня ТРА Саюзнай дзяржавы Ігар УГОЛЬНІКАЎ:
Расіі і Беларусі неабходна аб'яднаць намаганні ў сферы кінематографа. Для Беларусі, як і для Расіі, актуальная праблема даверу гледачоў да айчыннага кінематографа, што аказвае істотны ўплыў на пракатнае жыццё кінастужак. Можна рабіць агульнае расійска-беларускае кіно і не аддзяляць спецыялістаў дзвюх краін у кінасферы, а наадварот, правільна спалучаць іх вопыт і прафесіяналізм. Я бачу тут перспектывы.
Сяргей ДУБКОЎ, намеснік старшыні праўлення Нацбанка:
«Калі тэмпы прыросту спажывецкага крэдытавання будуць выходзіць за пэўныя рамкі, якія мы цяпер вызначаем, зыходзячы з плацежаздольнасці насельніцтва, мы будзем прымяняць тыя або іншыя меры рэгулюючага характару. У якасці такіх мер могуць выступіць больш строгія патрабаванні па фарміраванні банкамі рэзерваў і статутнага капіталу. Рост праблемнай запазычанасці і негатыўны сацыяльны фон не патрэбны ні банкам, ні кліентам».
Мікалай ЛАДУЦЬКА, старшыня Мінгарвыканкама:
«На мінскіх прадпрыемствах неабходна праверыць абгрунтаванасць росту зарплат. У некаторых арганізацыях тэмпы росту заработнай платы перасягаюць тэмпы росту прадукцыйнасці працы.Такога быць не павінна. Кантрольныя мерапрыемствы на прадмет адпаведнасці тэмпаў росту заработнай платы тэмпам росту прадукцыйнасці працы трэба правесці на працягу бягучага тыдня».
Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архіепіскап:
«Цунамі секулярызму, маральнага рэлятывізму разбурае веру сучаснага чалавека, калі яна слабая. Трэба сапраўды супрацьстаяць гэтаму. У Беларусі ўдалося захаваць хрысціянскія традыцыі. Мы маем традыцыйную веру і можам ганарыцца гэтым. У многіх аспектах сітуацыя ў нашай краіне лепш, чым у іншых. Але, з другога боку, і нашы людзі, у тым ліку маладыя, схільныя ўплыву вось гэтых секулярных тэндэнцый, тым больш што тут 70 гадоў былі ганенні, атэізацыя. Часам дзіця яшчэ не скончыла школу, а яму ўжо купляюць машыну. Але вось пра духоўнае жыццё неяк не клапоцяцца. Сям'я павінна больш займацца духоўным выхаваннем дзяцей».
Аляксандр ГУР'ЯНАЎ, намеснік міністра замежных спраў:
«Дадатнае знешнегандлёвае сальда Беларусі да канца 2012 года можа скласці $3-3,5 млрд. Па асноўных артыкулах беларускага экспарту — нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, машынабудаўнічая прадукцыя, электронная, сельгаспрадукцыя — ідзе станоўчы рост. Спадзяёмся ўтрымаць, каб сальда было не толькі па паслугах станоўчае, але і ў межах $ 1 млрд у плюсе па таварах. Тут усё залежыць ад таго, як спрацуе эканоміка да канца года, але магчымасці для гэтага ёсць».
Старшыня ЦК КПРФ Генадзь ЗЮГАНАЎ:
«Санкцыі ЕС у адносінах да Беларусі неправамерныя і з'яўляюцца абсалютна кан'юнктурнымі. Гэта прамы націск на Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку за яго дружбу з Расіяй і незалежную ад Захаду палітыку. Адно незразумела: калі ЕС такі моцны прыхільнік «падтрымкі беларускага народа», то чаму ён вядзе разумны дыялог толькі з ліберальнай апазіцыяй, але па факце ігнаруе дзяржаўныя структуры і іншыя палітычныя сілы?»
Аляксандр КАНЮК, генеральны пракурор:
«Генпракуратура Беларусі рыхтуе прапанову па канфіскацыі аўтамабіляў у нецвярозых вадзіцеляў. Адбылася першая нарада, дзе распрацоўвалася ўнясенне пэўных змяненняў у законы -- адміністрацыйны і крымінальны. У прыватнасці, мы рыхтуем прапанову па канфіскацыі аўтамабіляў, прапануем узмацніць адказнасць у плане павелічэння тэрмінаў зняволення ў выпадках, калі па віне п'янага вадзіцеля загінулі людзі. Рабочай камісіі пастаўлена задача ўнесці канкрэтныя прапановы да пачатку лістапада, а потым пачнецца заканадаўчы працэс».
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Ларыса ЯШКОВА:
Цяпер нізкі пенсійны парог (55 гадоў — для жанчын і 60 гадоў — для мужчын) захаваўся толькі ў трох краінах — Беларусі, Расіі і Узбекістане. У РФ, у прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць павышэння пенсійнага парога, але такое рашэнне не прынята. Што датычыцца Беларусі, то ў аддаленай перспектыве гэта не выключана. Але цяпер пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў нашай краіне не разглядаецца — гэта адназначна.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯСНІКОВІЧ:
«Тэма мадэрнізацыі эканомікі — гэта прыярытэт. Без развіцця не можа быць новай прадукцыі, без новай прадукцыі не можа быць экспарту. Таму пытанні дэталёвай работы з кожным прадпрыемствам сёння выведзены ў якасці асноўных у дзейнасці ўрада».
Надзея ЕРМАКОВА, старшыня праўлення Нацыянальнага банка:
«У кастрычніку Нацбанк прыняў рашэнне не змяняць стаўку рэфінансавання — не павышаць і не зніжаць яе. Не выключана, што калі трэба будзе зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку, то прыйдзецца стаўку і павысіць, для таго каб дзесьці не было нейкіх рэзкіх ваганняў і каб лішнія грошы не ішлі на валютны рынак».
Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна ШЧОТКІНА:
У Беларусі ў 2013 годзе памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павысяцца для ўсіх катэгорый сем'яў, у тым ліку і для маці-адзіночак. Пасля ўступлення ў сілу новага закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» жанчыны будуць атрымліваць аднолькавую дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў — незалежна ад таго, зарэгістраваны шлюб або не. Няпоўным сем'ям, якія па аб'ектыўных прычынах маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе, падтрымка будзе аказвацца праз сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.
Ігар КАРПЕНКА, намеснік старшыні Мінгарвыканкама:
«Мінскіх медыкаў і супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы навучаць англійскай мове да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. У гарадскім бюджэце на будучы год плануецца прадугледзець фінансаванне адпаведных адукацыйных праграм. Курсы неабходныя для таго, каб медыцынскія работнікі і работнікі ДПС, якія будуць задзейнічаны на чэмпіянаце, маглі аказаць дапамогу замежным турыстам і камандам. Акрамя таго, для работы трэба набраць валанцёраў з веданнем замежных моў для суправаджэння гасцей».
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй САВІНЫХ:
«Сённяшнія рашэнні Савета ЕС фактычна замарожваюць адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам на ўзроўні, які аб'ектыўна не можа задавольваць ніводны з бакоў, — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі. — Беларускі бок не будзе паддавацца націску. Мы лічым, што такая палітыка ЕС несумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі».
Анатоль КАЛІНІН, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:
«У Беларусі аплата жыллёва-камунальных паслуг будзе залежаць ад ступені даходаў грамадзян. Мы цяпер сумесна з Мінжылкамгасам і Мінпрацы і сацабароны выпрацоўваем меры, якія далі б магчымасць без урону для грамадзян з нізкімі даходамі ўстанавіць плату за жыллёва-камунальныя паслугі, набліжаныя да сабекошту. Гэта няпростае пытанне, вырашэнне якога не ляжыць на паверхні. Таму спачатку мы плануем увесці дыферэнцыяваныя тарыфы на аплату электраэнергіі, ацяплення і выкарыстання газу для ацяплення, што датычыцца выкарыстання газу для гатавання ежы, механізм аплаты будзе пакуль ранейшым».
Аляксандр КІЛЬЧЭЎСКІ, прафесар, доктар біялагічных навук, дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі:
«Беларуская генетыка канкурэнтаздольная на сусветным рынку. У Беларусі праводзяцца сур'ёзныя даследаванні ў галіне навуковай генетыкі. Большасць даследаванняў ажыццяўляецца на малекулярным узроўні. Распрацоўкі Інстытута генетыкі і цыталогіі дапамагаюць селекцыянерам, а таксама выкарыстоўваюцца для больш эфектыўнай падрыхтоўкі спартсменаў, выяўлення схільнасці да розных захворванняў і г.д.». (На міжнародным навуковым форуме «Генетыка і біятэхналогія ХХІ стагоддзя: праблемы, дасягненні, перспектывы» ў Мінску.)
Раман Осіпаў, дырэктар інвестыцыйнай кампаніі:
«Ніхто з экспертаў не чакае, што курс беларускага рубля да канца года можа пачаць паводзіць сябе няправільна. Баланс попыту і прапаноў на замежную валюту фарміруецца не дзеяннямі насельніцтва, а базавымі перадумовамі экспарту і імпарту нацыянальнай эканомікі. На працягу ўсяго года ён быў дадатным. Калі ў 2011 годзе былі вялікія негатыўныя значэнні па дэфіцыту — некалькі мільярдаў долараў, то сёлета нават ёсць прафіцыт.Таму гаварыць аб нейкіх фундаментальных прычынах для вагання валютнага курсу цяпер няма падстаў».
Мар'яна ШЧОТКІНА, міністр працы і сацыяльнай абароны:
«Тэрміны павышэння пенсій у Беларусі выконваюцца, гэта пытанне не павінна хваляваць нашых пенсіянераў. Чарговае і апошняе ў гэтым годзе павышэнне пенсій у Беларусі будзе праводзіцца з 1 лістапада. Павышэнне пенсій наўпрост залежыць ад таго, наколькі павысіцца заработная плата ў трэцім квартале. Працэнт гэты будзе вядомы, як толькі будуць гатовыя статыстычныя даныя, пасля гэтага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку будзе зроблены пераразлік. Усе пенсіі будуць выплачаныя своечасова ва ўстаноўленыя тэрміны».
Вольга МУШЧЫНСКАЯ, галоўны інспектар аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі:
«Размеркаванне, з аднаго боку, з'яўляецца гарантыяй прадастаўлення выпускніку першага працоўнага месца, а з іншага — накіравана на забеспячэнне кадравых патрэбнасцяў галін і рэгіёнаў. Размеркаванню быць, пакуль галіны і рэгіёны не скажуць, што інстытут размеркавання ім больш не патрэбны і свае кадравыя пытанні яны могуць вырашыць пры дапамозе найму работнікаў на свабодным рынку працы».
Мікалай ЛАДУЦЬКА, старшыня Мінгарвыканкама:
«Каля 8,8 тысячы мінчан з пачатку года зняты з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У горадзе праводзіцца работа па зверцы спісу чаргавікоў, і да красавіка будучага года, згодна з даручэннем Прэзідэнта, яе плануецца завяршыць. Па звестках на верасень, у чарзе маючых патрэбу знаходзяцца каля 269 тыс. чалавек».
Васіль ЖАРКО, міністр аховы здароўя:
«Упершыню ў праект закона аб ахове здароўя прадугледжваецца ўнесці змены, па якіх грамадзянін будзе кампенсаваць затраты на лячэнне, калі ён трапіў у лячэбную ўстанову па віне алкагольнага, наркатычнага ап'янення, пад уплывам псіхатропных рэчываў. Бюджэт нясе вялікія выдаткі на лячэнне такіх грамадзян. Мы прапануем лячыць іх за кошт бюджэту, а затым ва ўстаноўленым парадку, калі ў парламенце пагодзяцца з нашымі довадамі, яны будуць кампенсаваць бюджэтныя выдаткі».
Барыс БАТУРА, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта:
«За апошнія гады ў беларускім заканадаўстве было прынята нямала дакументаў, якія зрабілі інвестыцыйны клімат у краіне больш прывабным. Аднак патэнцыяльных інвестараў усё яшчэ палохаюць недапрацоўкі ў заканадаўстве. Адсюль вынікае бюракратыя, якая адбівае ў іх жаданне ўкладваць грошы ў вытворчасць. Адміністрацыйны націск дарэмны, неабходна ўдасканальваць заканадаўства».
Канстанцін СУМАР, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта:
«У Беларусі створана шырокая нарматыўная база. І сёння сенатарам важна сканцэнтраваць намаганні на тым, каб усе гэтыя нарматыўныя дакументы працавалі эфектыўна. У гэтым я бачу галоўную задачу членаў Савета Рэспублікі, якія павінны разглядаць дакументы, што прымаюцца, у практычнай плоскасці».
Яўген МЕЛЬНІКАЎ, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:
«Усе грамадзяне рэспублікі, якія сапраўды хочуць бачыць краіну працвітаючай, ідучай наперад, прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і прагаласуюць. Што б хто ні гаварыў або пісаў, але гэтыя выбары — свабоднае волевыяўленне. Што датычыць добраахвотнага зняцця з перадвыбарнай гонкі дзвюх партый, то гэта, хутчэй за ўсё, ад бязвыхаднасці. Ведаючы сваю «папулярнасць» сярод народа, яны хочуць паказаць, што нібыта байкатуюць выбары. Яны проста спужаліся і знялі свае кандыдатуры».
Жарэс АЛФЁРАЎ, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, акадэмік РАН, лаўрэат Нобелеўскай прэміі:
Сёння выгадна купляць не вучоных, а вядучыя высокатэхналагічныя прадпрыемствы. Для стымулявання навуковых даследаванняў павінна быць прадугледжана льготнае падаткаабкладанне, прычым яно павінна распаўсюджвацца не толькі на рэзідэнтаў фонду «Сколкава», павінна залежаць ад тэматыкі навуковых даследаванняў. Да беларускіх прадпрыемстваў павінны прад'яўляцца такія ж патрабаванні, як і да расійскіх кампаній, якія выступаюць рэзідэнтамі расійскага фонду. (На канферэнцыі «Расія — Беларусь — Сколкава: адзіная інавацыйная прастора».)
Старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей ЛЕБЕДЗЕЎ:
«Заклікі да байкоту выбараў з'яўляюцца дэструктыўнай пазіцыяй асобных грамадзян і палітыкаў. У шэрагу заходніх дзяржаў, у прыватнасці, у Грэцыі, Бельгіі, ухіленне ад галасавання забаронена законам. Калі, напрыклад, грамадзянін не пайшоў галасаваць, то за гэта ён прыцягваецца да адказнасці — ад штрафу да крымінальнага пакарання. І гэта чамусьці там успрымаецца нармальна. Калі разглядаць выбарчае заканадаўства з гэтага пункту гле- джання, то на постсавецкай прасторы яно нават больш ліберальнае — у ім няма нормы, якая абавязвала б грамадзяніна абавязкова ісці на выбарчы ўчастак».
Алег ВЯЛІЧКА, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі:
«Плануецца, што Палата прадстаўнікоў прыме на восеньскай сесіі ў першым чытанні праект закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей». Згодна з гэтым дакументам прапануецца павысіць памеры дапамогі па доглядзе дзяцей да трох гадоў. Яна будзе прывязана не да бюджэту пражытковага мінімуму, а да сярэднямесячнай зарплаты па краіне. На першае дзіця штомесячная дапамога да трох гадоў складзе 35% ад сярэдняй зарплаты, на другое і наступных — па 40%, а на дзіця-інваліда — 45%»
Валерый ПАЛХОЎСКІ, аналітык:
«Асцярожнасць, якую праяўляе Беларусь у продажы буйных айчынных прадпрыемстваў, цалкам абгрунтаваная. Няма вялікай патрэбы і сэнсу ў тым, каб прадаваць эфектыўна працуючыя прадпрыемствы. Калі ўсё ж і прадаваць, то прасіць за іх трэба высокую цану. Звычайна пакупнік, замежны інвестар, калі прыходзіць на рынак, шукае цану ніжэйшую. Ён, вядома ж, хоча купіць любы актыў, які быў бы максімальна эфектыўным, перспектыўным, і пры гэтым па максімальна нізкай цане. Тут інтарэсы бакоў, якія купляюць і прадаюць, заўсёды разыходзяцца».
Мікалай КОХАНАЎ, начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
«У жніўні гэтага года ў краіне адзначаны максімум вакансій і мінімум беспрацоўных у параўнанні з аналагічнымі месяцамі за апошнія пяць гадоў. На ўліку па беспрацоўі стаяла менш як 27,8 тыс. чалавек. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія пяць гадоў (дарэчы, самая вялікая колькасць беспрацоўных была ў 2007 годзе — амаль 48,6 тыс. чалавек). А вось у дачыненні да вакансій дасягнуты пяцігадовы максімум — колькасць свабодных працоўных месцаў у Беларусі (зыходзячы з заявак наймальнікаў) у банку звестак за жнівень гэтага года ўзрасла на 4,6 тыс. да 69,1 тыс».
Юрый ВАЖНІК, старшыня Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў:
Плануючы ўкараненне электроннага збору платы за праезд транспарту на аўтадарогах, Беларусь знаходзіцца ў сусветным кантэксце. Сярэдняя інтэнсіўнасць руху па асноўных магістралях Беларусі цяпер складае амаль 10 тыс. аўтамабіляў у суткі. Крыху больш па М1 паблізу Мінска — да 30 тыс. Транзіт у асноўным напрамку ўсход-захад дасягае 3 тыс. аўтамабіляў у суткі. Пры гэтым за апошняе дзесяцігоддзе лічба павялічылася ў 2 разы
Віктар КУРАШ, намеснік міністра культуры:
«Міністэрства культуры Беларусі плануе ў 2013 годзе затраціць на аднаўленне помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны каля Br590 млрд. Дзякуючы гэтаму матэрыяльна-тэхнічная база аб'ектаў значна ўмацуецца, што дапаможа прыцягнуць у краіну намнога больш турыстаў. Вынікі работ па рэстаўрацыі і рэканструкцыі відавочныя: прымае наведвальнікаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, палац у Нясвіжы і Мірскі замак, на вачах змяняецца Купалаўскі тэатр...»
Сяргей МУСІЕНКА, кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооM:
«Калі ў будучым складзе Палаты прадстаўнікоў знойдзецца месца людзям, якія будуць генерыраваць чуткі, плёткі і скандалы, пастаянна нешта патрабаваць, то нас чакае цікавы з журналісцкага пункту гледжання час. Але не зусім правільны, карысны для краіны».
Ірына АРХІПАВА, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва:
«Мы шмат будуем, а плануем будаваць яшчэ больш і ўзводзіць больш складаныя маштабныя збудаванні рознага прызначэння: ад сучасных жылых кварталаў да аб'ектаў атамнай энергетыкі, забяспечваючы пры гэтым камфорт і якасць пражывання грамадзян, павышэнне эфектыўнасці работы эканомікі і энергетычнай бяспекі краіны».
Аляксандр Жук,
першы намеснік міністра адукацыі:
"Беларусь — адна з нямногіх краін, дзе вельмі працяглыя канікулы, у тым ліку летнія. Напрыклад, у Германіі летнія вакацыі складаюць усяго 6 тыдняў. У Беларусі ж дзеці гуляюць больш як 3 месяцы. Узнікае пытанне: як правесці гэты час дзецям? Калі мы можам арганізаваць сёння аздараўленне на працягу месяца, то астатнія два месяцы бацькі заклапочаны знаходжаннем дзяцей на вуліцах. Таму над гэтым пытаннем трэба падумаць".
Марына АРЦЁМЕНКА, намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
«Пакаленне дзяцей замяшчае пакаленне бацькоў у Беларусі толькі на 65%. Гэта азначае, што ўзровень нараджальнасці не забяспечвае простае ўзнаўленне насельніцтва. Такая ж сітуацыя назіраецца ў многіх еўрапейскіх краінах, дзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці знаходзіцца ў межах 1,4-1,5».
Алег ШЭПЕЛЬ, старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі:
«Перад беларускімі паралімпійцамі пастаўлена задача-мінімум -- увайсці ў васьмёрку наймацнейшых у сваіх відах спаборніцкай праграмы, такім чынам, турыстаў у спартыўнай камандзе няма. Практычна ўсе пажаданні паралімпійцаў, звязаныя з падрыхтоўкай, экіпіроўкай, фармакалогіяй, удзелам у міжнародных турнірах, выкананы на 100 працэнтаў».
Уладзімір ЦАЛКО, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
«Забеспячэнне ўстойлівага тэрытарыяльнага развіцця, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, мінімізацыя ўздзеяння на клімат і адаптацыя да яго змяненняў зможа забяспечыць экалагічную бяспеку краіны, а таксама ўнесці свой уклад у глабальнае выжыванне і развіццё ўсяго чалавецтва. Нельга дазволіць сабе цяпер быць толькі пасіўнымі наглядальнікамі. Прыйшоў час дзейнічаць, дзейнічаць адкрыта і энергічна, каб наша Зямля заўсёды заставалася такой прыгожай, заўсёды гэтак жа шчодра дзялілася з намі сваімі дабротамі».
Мікалай ЛАДУЦЬКА, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта:
«Нягледзячы на ўсе намаганні, сітуацыя з дэмаграфічным крызісам у сталіцы ў цэлым не пераломленая, і трэба прадпрымаць канкрэтныя меры. У першую чаргу эканамічныя. Паглядзім, як мы можам пераразмеркаваць бюджэтныя сродкі. Можа быць, можна дзесьці менш грошай вылучыць на афарбоўку фасадаў, каб больш укласці ў гэтую сферу?»
Лідзія ЯРМОШЫНА, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:
«Беларусь мае працяглы вопыт запрашэння поўнамаштабных наглядальных місій. Яны працуюць у нашай краіне з 2000 года. Усё тое, што яны просяць, мы прадастаўляем. І робім гэта для таго, каб нашым знешнепалітычным службам, нашым прадпрыемствам, нашай эканоміцы было даволі камфортна працаваць у знешнім свеце. Таму што ўся эканоміка цесна звязана з палітыкай».
Сяргей ЛЕБЕДЗЕЎ, старшыня Выканкама — выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў:
«Праводзімая ў Беларусі выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў парламента садзейнічае ўмацаванню дэмакратыі ў рэспубліцы. Шмат навацый, прыўнесеных у выбарчы працэс, робяць яго больш дэмакратычным і забяспечваюць права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне».
Барыс БАТУРА, старшыня Мінскага аблвыканкама:
«Ва ўстановах адукацыі неабходны баланс у прымяненні найноўшых тэхналогій і фарміраванні здаровага ладу жыцця. Адукацыйныя тэхналогіі ўдасканальваюцца, значыць, мы вымушаны закупляць больш дарагое абсталяванне. Аднак пры гэтым ёсць небяспека стаць заложнікамі прагрэсу, таму ўсеагульную камп'ютарызацыю неабходна спалучаць з актыўнымі заняткамі спортам. Нядбайнае стаўленне да фізкультуры адгукнецца праблемамі са здароўем падрастаючага пакалення»
Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Дэпутат — гэта перш за ўсё патрыёт сваёй краіны, які шчыра хварэе за яе лёс. Народнаму выбранніку немагчыма быць дэпутатам толькі па акрузе і адстойваць інтарэсы канкрэтнага кола людзей. Ён павінен абараняць інтарэсы краіны ў цэлым. Гэта павінен быць рознабакова развіты чалавек, мудры па жыцці, таму што трэба пісаць законы, па якіх будзе жыць наша краіна і наша грамадства.
Мікалай БАРДЗЮЖА, генеральны сакратар АДКБ:
«Санкцыі ў дачыненні да Беларусі неапраўданыя і непрымальныя, а абмежаванне ўезду ў краіны — гэта наогул анахранізм. Падобнага роду палітыка не будзе мець выніку, партнёры па АДКБ падтрымаюць Беларусь. Што тычыцца парламенцкай выбарчай кампаніі, то не трэба чакаць ад яе чагосьці экстраардынарнага: Беларусь неаднаразова сутыкалася з інфармацыйнымі войнамі з боку Захаду».
Манодж БХАРЦІ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі:
«Беларускі і індыйскі бакі пакуль не дамовіліся аб магчымай куплі долі ў ААТ «Беларуськалій». Цяпер ідзе работа экспертаў з «Беларуськалія» і адпаведнай індыйскай кампаніі, якія дамаўляюцца паміж сабой. Пакуль што яны не прыйшлі да якога-небудзь пагаднення. Нам толькі застаецца чакаць вынікаў, якіх яны дасягнуць і аб якіх аб'явяць».
Ганна Банадык,
старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ Міністэрства ўнутраных спраў:
Супрацоўнікі ДАІ ў дні акцыі "Дзіця — галоўны пасажыр!", якая пройдзе на гэтым тыдні, будуць спыняць на дарогах аўтамабілі, у якіх знаходзяцца дзеці-пасажыры. У выпадку парушэнняў інспектары растлумачаць бацькам правілы бяспечнай перавозкі дзяцей і выкарыстання дзіцячых аўтакрэслаў. Удзельнікам акцыі ўручаць маляўнічыя буклеты, налепкі "Дзіця ў аўтамабілі". Для вадзіцеляў, якія перавозяць дзяцей з захаваннем правілаў, прадугледжаны заахвочвальныя падарункі. У сталіцы сярод удзельнікаў акцыі будуць разыграны дзіцячае аўтакрэсла і бустар (сядзенне для дзяцей ад 7 да 12 гадоў).
Аляксандр Пятроў,
старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы:
"Мінчане не хочуць плаціць грошы за парковачныя месцы, бо ёсць магчымасць беспакаранна паркавацца дзе папала. Трэба адзначыць, што сёння кошт парковачнага месца супастаўны з коштам самой машыны. Праблема з парковачнымі месцамі ў Мінску не столькі тэхнічная, колькі эканамічная. Каб яе вырашыць, людзям павінна стаць эканамічна выгадна набываць парковачныя месцы. Неабходна ўзмацніць адказнасць аўтааматараў за няправільную паркоўку".
Анатоль Тозiк,
вiцэ-прэм'ер урада:
"Хачу, каб вы ведалi афiцыйную пазiцыю дзяржаўных чыноўнiкаў нашай краiны — нам не сорамна за выступленнi беларускiх спартсменаў на лонданскай Алiмпiядзе. Яны робяць усё, што могуць, i робяць годна. I iх пападаннi ў дзясятку лепшых на планеце — гэта каласальныя вынiкi. У гэтыя днi нашы выступалi ў тых вiдах спорту, дзе мы, хоць i чакалi, але асаблiва не разлiчвалi на медалi, за выключэннем цяжкаатлеткi Настассi Новiкавай. Але тое, што здарылася з ёю, — гэта прыкры няшчасны выпадак".
Валерый Палхоўскi,
фiнансавы аналiтык:

У Беларусi няма перадумоў для дэвальвацыi беларускага рубля. Пад дэвальвацыяй, як правiла, разумеюць нейкае цэнтралiзаванае змяненне курсу ў адзiн момант, а ў Беларусi курс фармiруецца ў залежнасцi ад попыту i прапанавання, знаходзiцца ў свабодным кiруемым плаваннi. Ужо зыходзячы з гэтага, сам па сабе працэс дэвальвацыi ў нашай краiне не прадугледжваецца.
Вячаслаў ДРАГУН, намеснік міністра гандлю:
«Важным рэзервам для павелічэння прысутнасці на спажывецкім рынку айчынных тавараў з'яўляецца работа па імпар- тазамяшчэнні. Сёлета адбыліся пазітыўныя змяненні ў частцы зніжэння імпарту спажывецкіх тавараў: за студзень—май у Беларусь завезена тавараў на 37,6 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках пяці месяцаў удалося сфарміраваць дадатнае сальда знешнегандлёвага абароту, якое склала крыху больш за $1 млрд: $863 млн — па харчовых таварах і $187 млн — па нехарчовых».
Генеральны дырэктар славенскай кампаніі «Рыка» Янез ШКРАБЕЦ:
«Цяперашняя сітуацыя асабліва шкодзіць прадстаўнікам еўрапейскіх бізнэс-структур. Бо Беларусь, наткнуўшыся на закрытыя з боку Еўрасаюза дзверы, будзе шукаць іншыя выхады, якія, магчыма, будуць нават больш выгаднымі. А Еўропа будзе варыцца ў сваім саку».
Жанна БІРЫЧ, намеснік старшыні Мінгарвыканкама:
Пытанне аб бясплатным праездзе для студэнцкай моладзі неадназначнае, яно неаднаразова разглядалася, але канчатковае рашэнне не прынята. Шмат будзе залежаць ад кошту праезду ў гарадскім грамадскім транспарце (цяпер насельніцтва аплачвае толькі 30 працэнтаў затрат на арганізацыю пасажыраперавозак, астатняе кампенсуецца з бюджэту).
Сяргей СІДЗЬКО, Старшыня праўлення «Белспажыўсаюза»:
Ахвотныя здаць прадукцыю, што вырашчана на прысядзібных участках, павінны запаўняць сёння спецыяльныя ведамасці з прадастаўленнем звестак пра тое, што і кім вырашчана на ўчастку, які ўраджай плануецца атрымаць. Такая валакіта часта адбівае жаданне ісці да нас і нешта здаваць, людзі ідуць да расійскіх перакупшчыкаў, а гэта няправільна. Намі ўнесены прапановы па спрашчэнні гэтай працэдуры... Мы павінны стаць на бок людзей, бо ад гэтага выйграюць не толькі яны, але і Белспажыўсаюз.
Юрый ШАЎЦОЎ, палітычны аналітык, дырэктар Цэнтра праблем еўрапейскай інтэграцыі:
«Беларускі спадарожнік каштоўны найперш тым, што да яго на тэрыторыі Беларусі створаны ўласны цэнтр кіравання палётамі. І гэта структура можа падтрымліваць цэлую арбітальную групоўку спадарожнікаў. Такім чынам, у нас узнікла цэлая галіна эканомікі, якая звязана з эксплуатацыяй магчымасцяў касмічнай прасторы ў інтарэсах дзяржавы».
Максім ДУНАЕЎСКІ, кампазітар, народны артыст Расіі:
«Славянскі базар у Віцебску» — унікальная з'ява ў славянскай культуры. Сёння «задрамалі» фестывалі, якія адкрылі калісьці шматлікія славянскія зоркі. Не чуваць таксама ні «Сан-Рэма», ні французскіх конкурсаў — яны сталі вельмі «местачковымі», «для сябе» і нічога не даюць свету. «Еўрабачанне» я наогул не лічу конкурсам — гэта шоу, хоць некаторыя выканаўцы ў свой час на ім «стрэлілі». Цяпер гэтага не адбываецца — яны ўсе «выстрэльваюць» на адзін год, пасля чаго іх паспяхова забываюць. Таму я лічу, што «Славянскі базар» — гэта адзіны сапраўдны сур'ёзны конкурс, вельмі моцны па складзе».
Лідзія ЯРМОШЫНА, старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі:
«Выбарчыя камісіі да ўсіх кандыдатаў у дэпутаты падыдуць з роўнай меркай, будуць прымяняць аднолькавы стандарт. Будзе крыўдна, калі выбаршчыкі будуць расчараваны ў выбарах. Яны павінны выбіраць з лепшых. Гэта выбары ў ідэале».
Максім ДУНАЕЎСКІ, народны артыст Расіі:
Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск», які на працягу 21 года праходзіць падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», лічу самым прэстыжным на постсавецкай прасторы. Конкурсы ў Юрмале, Ялце — чэзлыя. Яны не нясуць творчага пачатку. Віцебскі ж фестываль за два дзесяцігоддзі ператварыўся ў маштабную падзею. Доказ гэтаму — не толькі поўныя трыбуны падчас канцэртаў, але і высокая цікавасць журналістаў да яго
Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна ШЧОТКІНА:
У Беларусі рыхтуецца праект рашэння аб павышэнні са жніўня гэтага года тарыфнай стаўкі першага разраду. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду з 1 жніўня павысіць тарыфную стаўку першага разраду. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення.
Дэвід ФОЛКНЕР, заснавальнік і дэкан Mаgnа Саrtа Соllеgе (Оксфард, Вялікабрытанія):
«У Беларусі створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі. Назапашаны сур'ёзны навуковы і педагагічны патэнцыял, створана сістэма цеснай сувязі адукацыйнага працэсу з практыкай. А гэта асабліва важна для інавацыйнага развіцця краіны, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, эканоміка якой з'яўляецца ў высокай ступені адкрытай»
Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры:
Міністэрства культуры падрыхтавала праект указа, які дасць магчымасць інвестарам набываць закінутыя гістарычныя будынкі (у выпадку адсутнасці на іх попыту з боку ўдзельнікаў аўкцыёнаў) за адну базавую велічыню (цяпер яна складае Br100 тыс.). Гэта дасць магчымасць стымуляваць цікавасць інвестараў да аднаўлення старадаўніх дамоў, перш за ўсё радавых сядзіб у Беларусі.
Марыяна ШЧОТКІНА, міністр працы і сацыяльнай абароны:
«Пераразлікі пенсій у Беларусі будуць ажыццёўлены з 1 жніўня і 1 лістапада бягучага года. Чым вышэй будуць тэмпы росту заработнай платы за папярэдні перыяд, тым вышэй будзе і памер пенсіі. У адпаведнасці з указам Прэзідэнта сёлета павінны быць 4 пераразлікі пенсіі. Два з іх, у лютым і маі, ужо зроблены. Акрамя таго, ва ўрадзе будуць абмяркоўвацца пытанні аб дадатковых захадах па падтрыманні дабрабыту народа».
Алег КАЧАН, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь:
Барацьбу з допінгам у беларускім спорце трэба весці самым жорсткім чынам, выпальваць гэтае зло гарачым жалезам. На жаль, ёсць яшчэ нядбайныя трэнеры, якія дзеля высокага выніку гатовыя пайсці на любыя хітрыкі, уключаючы і допінг. Гэта непрымальна наогул, а ў дзіцячым спорце тым болей. Прымяненне забароненых прэпаратаў пагібельнае для арганізма, які расце, маладога чалавека можна скалечыць на ўсё астатняе жыццё дзеля выйгрышу нейкага турніру
Мікалай ЛАДУЦЬКА, старшыня Мінскага гарвыканкама:
У гэтым годзе плануем яшчэ адно нязначнае павышэнне кошту праезду ў гарадскім транспарце. Гэтае павышэнне будзе ўкладвацца ў рамкі агульнай стратэгіі эканомікі рэспублікі. Зараз транспарт горада датуецца з бюджэту на 60%, такі ж узровень датацыі захаваецца ў далейшым, хоць гэта вельмі высокія расходы з бюджэту.
Сяргей КАРПАЎ, дэкан гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
Беларуская мова ўжо даўно выкладаецца на філалагічным факультэце МДУ. Цяпер гэтая дысцыпліна ўключана і ў праграму студэнтаў, якія вывучаюць гісторыю постсавецкіх краін. Нельга вывучаць гісторыю краіны без ведання яе мовы. Таму кожны студэнт, які ў нас вывучае гісторыю Беларусі, вывучае і беларускую мову.
Міхаіл ГРАБОЎСКІ, форвард зборнай Беларусі па хакеі:
Я не згодны з думкай пра тое, што ў беларускага хакея няма будучыні. Як гэта — няма будучыні? Прасцей за ўсё сказаць, што няма... Нам трэба ў першую чаргу ўзнімаць наш дзіцячы спорт, надаваць увагу школам, тады будуць вынікі. А будучыня ў нашага хакея ёсць. Гэта ў тым ліку і тыя дзеці, якія прыйшлі ў мой трэніровачны лагер, і тыя, хто займаецца ў дзіцячых школах па ўсёй краіне.
Ігар ЖЫЛІН, старшыня канцэрна «Белнафтахім»:
Павышэнне цаны на дызельнае паліва ў Беларусі звязана з павышэннем яго якасці. Мы правялі больш глыбокую гідраачыстку дызелю. На гэты праект затрачана больш за $300 млн. Гэта акупны праект, які дасць народнагаспадарчы эфект у цэлым. Акрамя таго, для ахвотных застаецца магчымасць купляць дызельнае паліва больш нізкай якасці. Другая прычына высокай цаны на дызель — спекуляцыйны вываз без абмежаванняў паліва за мяжу.
Сяргей ЛАЎРОЎ, міністр замежных спраў Расіі:
Расійскі бок выступае супраць аднабаковых эканамічных санкцый, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сродкаў прымусу. Мы па прынцыповых меркаваннях выступаем супраць выкарыстання такіх інструментаў у палітыцы каго б то ні было. Тым больш калі размова ідзе аб блізкай нам дзяржаве, блізкім нам народзе... У прынцыпе, метады ізаляцыі партнёра, а не яго ўцягвання ў дыялог, заўсёды контрпрадуктыўныя.
Аляксандр ЯКАБСОН, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь:
На сёння ў Беларусі ўжо дакладна адпрацавана схема правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, якая працуе без збояў, выключае магчымасць з'яўлення нейкіх карупцыйных момантаў, парушэнняў выяўляецца вельмі мала. У той жа час незалежны кантроль за гэтай важнай кампаніяй апраўданы. Гэта дае магчымасць забяспечваць аб'ектыўнасць, празрыстасць правядзення ўступных іспытаў. І кантрольную функцыю, якую выконвае сёння КДК, Міністэрству адукацыі перадаваць яшчэ рана.
Сямён ШАПІРА, старшыня Гродзенскага аблвыканкама:
Інвестыцыйная прывабнасць Астраўца ўжо не меншая, чым абласнога цэнтра. На аўкцыёнах зямельныя ўчасткі ў Астраўцы і Астравецкім раёне «ідуць» літаральна за 5 хвілін. Так, 1 га зямлі пад будаўніцтва гандлёвага цэнтра ў будучым горадзе энергетыкаў рэалізаваны амаль за Br1 млрд — столькі ж каштуе аналагічны ўчастак пад гіпермаркет у Гродне.
.Віктар СІРЭНКА, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама:
Мэтазгодна абмежаваць фізічную даступнасць алкаголю — у прыватнасці, пасля 20 гадзін... Хіба можна аднесці продаж алкаголю пасля 20 гадзін да жыццёва важнай патрэбнасці?
Сяргей РАДАМАН, намеснік старшыні Мінгарвыканкама:
Думаю, мы будзем мяняць канцэпцыю горада-спадарожніка па Заслаўі, каб максімальна ствараць там не шматпавярховы жылы фонд, а індывідуальны і малапавярховы. Гэта найбольш перспектыўная тэрыторыя для індывідуальнага жылля. Рэгіён мае добрыя транспартныя зносіны з Мінскам.
Уладзімір ЗДАНОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе:
Часта здараецца так, што абітурыент, які атрымаў мэтавае накіраванне, здае цэнтралізаванае тэсціраванне на больш высокія балы, чым ён чакаў, і проста выкідвае накіраванне ў сметніцу. А прадпрыемства ж спадзяецца на тое, што гэты малады чалавек прыйдзе на працу. Для выключэння такіх сітуацый трэба рэгуляваць гэтае пытанне на заканадаўчым узроўні, каб абітурыенты, якія атрымалі мэтавае накіраванне, не мелі права ад яго адмовіцца»
Максім ШАЎЧЭНКА, расійскі палітычны аглядальнік, журналіст:
Пакуль ёсць расійска-беларускі саюз, усе санкцыі супраць Беларусі з боку Захаду ідуць толькі на шкоду яго ўласнаму гандлю. Ад іх пакутуюць нават больш Польшча і Літва, чым Беларусь, таму што менавіта гэтыя дзяржавы ў большай меры жывуць ад транзіту, для якога Беларусь з'яўляецца галоўнай дзяржавай на захадзе былога Савецкага Саюза.
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай ФЯСЬКОЎ:
ЦТ як форма ўступных іспытаў прыцягвае большую колькасць абітурыентаў, якія хочуць проста паспрабаваць свае сілы. Частка абітурыентаў прыходзіць на ЦТ, запаўняе форму рэгістрацыі, праглядае пытанні і, зразумеўшы, што не справіцца, пакідае аўдыторыю. Вынікі такіх удзельнікаў цягнуць уніз агульны сярэдні бал ЦТ. Пры іншай сітуацыі яны нават не спрабавалі б паступаць, а цяпер таксама прымаюць удзел.
Уладзімір СЯМАШКА, першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:
Беларусь можа адмовіцца ад імпарту венесуэльскай нафты. У сённяшняй сітуацыі няма эканамічнай рацыі гэту нафту імпартаваць. Разам з тым, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята.
Алег СІЛЬВАНОВIЧ,
генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыi "Беларусьфiльм":

"Для нас вельмi важныя перамогi на мiжнародных кiнафестывалях, але намнога важней быць запатрабаваным у сябе на радзiме, быць любiмым сваiм народам. Гэта тое, дзеля чаго мы працуем... Калi праз нейкi час я спытаю ў беларускага гледача "Ты паважаеш айчыннае кiно?" i атрымаю сцвярджальны адказ, то ўсвядомлю, што працую недарэмна".
Анатоль Тозік,
намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:
"Паводле розных ацэнак, сёння за межамі краіны пражываюць да 3,5 млн беларусаў у першым, другім, трэцім пакаленнях. Большасць з іх памятае аб сваёй гістарычнай радзіме, і, безумоўна, нам, як і любой дзяржаве, важна, каб гэтыя сувязі захоўваліся...Суайчыннікі забяспечваюць нам падтрымку ў розных арганізацыях, нясуць аб'ектыўную інфармацыю, і такія стасункі павінны быць узаемнымі".
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага аблвыканкама:
Неабходна адраджаць любоў да кнігі. Спіс літаратуры, якую школьнік павінен прачытаць летам, неабходна падвоіць, а колькасць гадзін для вывучэння літаратуры можна павялічыць за кошт факультатыўных заняткаў. Што б мы ні гаварылі аб наступленні інтэрнэту, электронных СМІ, без кніжнага слова іх не будзе.
Рыгор РАПОТА, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі:
«Чым больш прафесійны журналіст, тым лягчэй захоўваць этыку. Ён знаходзіць шмат цікавага, інтрыгуючага ў той тэме, якая абмяркоўваецца. Калі прафесіяналізму не хапае, міжволі ён шукае нейкія простыя формулы і часта выходзіць за межы этыкі».
Павел ЛАТУШКА, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:
«Сёння важна помніць аб сваёй гісторыі, аб сваіх каранях. Гэта аснова для пабудовы сучаснай дзяржаўнасці, аснова, якая непасрэдна ўплывае на развіццё беларускай культуры».
Уладзімір АДАМУШКА, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:
Доступ да архіўных матэрыялаў свабодны для любога грамадзяніна краіны, за выключэннем дакументаў, якія маюць таямніцу асабістага жыцця. Зараз засакрэчаных дакументаў у архівах нямнога. Напрыклад, на 93% рассакрэчаны матэрыялы партыйных архіваў часоў СССР, вядзецца праца і па рассакрэчванні астатніх.
Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама:
«У пачатку чэрвеня на Віцебшчыне стартуе новы літаратурны праект — вядомыя людзі рэгіёна будуць дэкламаваць творы беларускіх аўтараў з тэлеэкрана. Мэта — папулярызаваць беларускіх пісьменнікаў, прывіць культуру чытання. Прыклад заслужаных людзей вельмі важны для такой папулярызацыі».
Пётр РУДНІК, старшыня Магілёўскага аблвыканкама:
«Моладзі трэба даваць больш магчымасцяў для праяўлення ініцыятывы і рэалізацыі сваіх амбіцый. Няхай гэта будзе рэалізацыя нестандартных праектаў, напрыклад, па арганізацыі вытворчасці мёду, лекавых траў, авечкагадоўлі і іншых. Толькі так мы зможам атрымаць сапраўдных кіраўнікоў і гаспадароў на сваёй зямлі».
Мікалай МАРТЫНАЎ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар СТАА «Марка»:
«Нельга проста даць зарплату $500. Яе неабходна зарабіць, а для гэтага трэба стварыць работніку такія ўмовы, каб расла прадукцыйнасць яго працы. Менавіта таму так важныя мадэрнізацыя вытворчасці, тэхнічнае пераўзбраенне, асваенне новых відаў прадукцыі. Тут вядучая роля належыць кіраўніку, які павінен быць актыўным, інавацыйна думаючым».
Анатоль КАЛІНІН, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:
«Што датычыць будаўніцтва жылля, то кошт квадратнага метра, незалежна ад таго, якая арганізацыя яго праектуе, у маштабах краіны вар'іруецца ў межах 5%. У той жа час розніца па затратах пры будаўніцтве аднолькавых малочнатаварных фермаў у розных рэгіёнах можа складаць два разы. Такога быць не павінна».
Уладзімір ЦАЛКО, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
«У нашага міністэрства не хапае паўнамоцтваў па вырашэнні пытанняў высечкі дрэў, узнікаюць розныя канфлікты з мясцовымі ўладамі. Мы ўносілі прапанову: калі прынята такое рашэнне мясцовымі органамі ўлады, якое шкодзіць прыродзе, і інспектар супраць, то рашэнне не прымаецца. На жаль, гэтую прапанову адхілілі. Што тычыцца штрафаў, то мы іх сёння ўжо на дарожныя службы наклалі на 600 млн рублёў. Але гэта нічога не змяніла: яны як рэзалі, так і рэжуць».
Альбіна Сычэўская,
другі сакратар ЦК БРСМ:
"Члены студатрадаў падчас трэцяга працоўнага семестра сёлета змогуць зарабіць ад 500 тыс. да 3—4 млн рублёў у месяц... Найбольш аплатнымі з'яўляюцца будаўнічыя спецыяльнасці. Аднак нельга казаць, што ў педатрадах або ў атрадах праваднікоў хлопцы і дзяўчаты мала атрымліваюць. Згодна з Падатковым кодэксам, калі студэнцкі атрад афіцыйна зарэгістраваны на тэрыторыі рэспублікі, то падатак на заробленыя студэнтамі грошы спаганяцца не будзе".
Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна ШЧОТКІНА:
«У Беларусі працоўныя пенсіі павялічацца з мая гэтага года ў сярэднім на 18,2%. Павысяцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсій, а таксама даплаты да пенсій непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых».
Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Уладзімір ПАЛУЯН:
«Падатковыя органы павінны выйсці на якасна новы ўзровень падатковага адміністравання. Асноўны акцэнт накіраваны на мінімізацыю непасрэднага кантакту паміж падаткаплацельшчыкам і падатковымі органамі за кошт укаранення сучасных ІТ-тэхналогій, спрашчэння парадку вылічэння і аплаты падаткаў. Упэўнены, што сістэма электроннага дэкларавання будзе адпавядаць усім неабходным патрабаванням, стане неад'емнай часткай працэсу падаткаабкладання і забяспечыць якасна новы ўзровень абслугоўвання падаткаплацельшчыка».
Уладзімір МАТУСЕВІЧ, намеснік міністра інфармацыі Беларусі:
«У нашай краіне практычна кожны другі жыхар у той ці іншай ступені рэгулярна карыстаецца інтэрнэтам, і колькасць наведнікаў некаторых сайтаў айчынных газет за месяц набліжаецца да колькасці іх падпісчыкаў. Таму інтэрнэт — тая сфера, дзе абавязкова павінны прысутнічаць сучасныя СМІ».
Ірына ЛЯПАРСКАЯ, галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы:
«Алімпійскія гульні — самыя блізкія да Бога з усіх спаборніцтваў. Тут складаней за ўсё што-небудзь прагназаваць, і жыццё не раз гэта даказала. На Алімпіядах здараецца больш за ўсё нечаканасцяў, тут часта бываюць сюрпрызы... Тым не менш мы рыхтуемся змагацца за самыя высокія месцы».
Анатоль Калінін,
намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:
"Цяпер у нас атрымаліся значныя будаўнічыя перакосы: буйныя будаўнічыя трэсты прыйшлі на фермы, выконваюць работы на розных будаўнічых аб'ектах у аграрным сектары, а дробныя арганізацыі — СПМК, ПМК — засталіся ўбаку... Малыя будаўнічыя арганізацыі павінны быць задзейнічаны пры будаўніцтве жылля ў вёсцы, рэканструкцыях малочнатаварных ферм, работах па добраўпарадкаванні тэрыторый, у тым ліку ў гарадах".
Анатоль КАЛІНІН, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:
«Цяпер у нас атрымаліся значныя будаўнічыя перакосы: буйныя будаўнічыя трэсты прыйшлі на фермы, выконваюць работы на розных будаўнічых аб'ектах у аграрным сектары, а дробныя арганізацыі — СПМК, ПМК — засталіся ўбаку... Малыя будаўнічыя арганізацыі павінны быць задзейнічаны пры будаўніцтве жылля ў вёсцы, рэканструкцыях малочнатаварных ферм, работах па добраўпарадкаванні тэрыторый, у тым ліку ў гарадах»
Людміла Жылевіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя:
"Мы плануем увесці электронны рэцэпт. Адпаведны пілотны праект стартуе ў Мінску. Поўная інфарматызацыя паліклінік рэспублікі дасць магчымасць у бліжэйшы час увесці электронны рэцэпт і ў рэгіёнах. Карыстальнікі інтэрнэту змогуць працаваць са сваім урачом у анлайн-рэжыме, не прыходзячы ў паліклініку".
Міхаіл Дзялягін, дырэктар расійскага Інстытута праблем глабалізацыі:
Расія мае вострую патрэбу ў вопыце Беларусі па пабудове сумленнай, сацыяльна арыентаванай дзяржавы. У плане сацыяльнай арыентаванасці дзяржавы Расія ў параўнанні з Беларуссю знаходзіцца практычна на іншай планеце.
Уладзімір СЯМАШКА, першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:
«Для павышэння эфектыўнасці навуковай сферы трэба дэталёва прааналізаваць ролю ў навукова-тэхнічнай галіне ўсіх навуковых інстытутаў і лабараторый. Трэба вызначыць, хто падчас аптымізацыі павінен застацца працаваць. Паралельна мы павінны ўзняць узровень аплаты і прэстыжу вучонага. Застацца павінны тыя, хто гатовы працаваць і даваць аддачу».
Сяргей МАРТЫНАЎ, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь:
Палітыка санкцый, якую вядзе Еўрапейскі саюз у дачыненні да Беларусі, бесперспектыўная. І не таму, што нашай краіне не падабаецца палітыка ціску і прымусу, а таму, што яна з'яўляецца неэфектыўнай. Можна згадаць словы былога прэзідэнта Францыі Жака Шырака пра тое, што санкцыі — гэта ржавая шабля, бразганне якой не дае вынікаў.
Іван ДАНЧАНКА, старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам»:
«Прыцягненне свабодных грашовых сродкаў насельніцтва магло б стаць нядрэннай падтрымкай для развіцця. Беларусь саспела для таго, каб развіваць такі кірунак, як народнае ІПО (адкрыты продаж акцый. — Аўт.). Беларускае грамадства сёння з'яўляецца дастаткова эканамічна граматным і разумее, што ўкладанне сродкаў у акцыі прадпрыемстваў — гэта гарантыя не толькі захавання асабістага капіталу, але і пэўны ўклад у развіццё эканомікі краіны».
Аляксандр ЯКАБСОН, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі:
«У Беларусі частка новай прадукцыі, тэхналогій, створаных за бюджэтныя сродкі, застаецца незапатрабаванай, не дае адчувальнага эфекту. Выдзеленыя на канкрэтныя навуковыя мэты бюджэтныя сродкі часта недапушчальна распыляюцца. Гэта тым больш крыўдна, калі ў няпростых умовах трэба забяспечыць своечасовае і эфектыўнае выкарыстанне кожнага рубля».
Людміла Цяглова, намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам»:
«Увогуле, прыватызацыі мы не баімся. Іншая размова, каб прыватызацыя не стала «прыхватызацыяй». Асноўныя ўмовы пры продажы дзяржаўнага пакета акцый -- захаванне профілю прадпрыемства і працоўных месцаў. У лёгкую прамысловасць укладзена дастаткова шмат дзяржаўных сродкаў. Аддаваць прадпрыемствы ў чужыя рукі нам шкада, але ўсё павінна быць рацыянальна і эфектыўна».
Валерый КАЛІНКОВІЧ, намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі:
«Тыя нормы, якія перашкаджаюць развіццю нармальнай дзелавой ініцыятывы, вядома, трэба разглядаць з пункту гледжання карэкціроўкі. У той жа час нельга ператвараць гэты працэс ва ўсеагульную амністыю, калі шэраму прадпрымальніку было б працаваць больш камфортна, чым беламу».
Генадзь ГАДАВАЛЬНІКАЎ, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, дырэктар Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці:
«Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўзмоцніць кантроль за продажам у аптэках лякарстваў без рэцэпта. З сярэдзіны гэтага года будзе ўдзяляцца больш увагі таму, як аптэкі выконваюць правілы рэалізацыі лякарстваў з рэцэптурнага і безрэцэптурнага спісаў».
Генерал-маёр Сяргей БОБРЫКАЎ, начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь:
«Мы на працягу пяці гадоў набіралі дзяўчат, цяпер узнікла неабходнасць паглядзець, як яны служаць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і ці ёсць мэтазгоднасць набіраць іх па такіх спецыяльнасцях. Прынята рашэнне на працягу двух гадоў набор дзяўчат не праводзіць. Пасля таго як мы ацэнім вынікі праходжання службы, будзе прынята канчатковае рашэнне»
Надзея ЕРМАКОВА, Старшыня Беларускага саюза жанчын, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі: :
«Пры ўсіх цяжкасцях: бытавых, сацыяльных, тых, якія ёсць у свеце, — усё магчыма для жанчыны, калі яна гэтага захоча».
Леанід МАЛЬЦАЎ, Дзяржсакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь:
"Фармалізм і паператворчасць у рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 не павінны замяняць рэальныя справы. Толькі прафілактычныя брашуры, лозунгі эфекту не прынясуць. І ў першую чаргу трэба звярнуць увагу на п'янства на працоўным месцы. У стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся практычна кожны чацвёрты загінулы на вытворчасці".
Надзея ЕРМАКОВА, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь:
"У рэспубліканскім бюджэце
на 2012 год не прадугледжаны сродкі на вяртанне "савецкіх" укладаў. У далейшым усё будзе залежаць ад развіцця эканамічнай сітуацыі ў краіне. Але пытанне з парадку дня
не знята".

 

 

[Чытаць усе]
 

НA БУДАЎНІЦТВА
ЖЫЛЫХ ДАМОЎ
 [далей]

НА БУДАЎНІЦТВА
ОФІСАЎ,
ГАРАЖОЎ,
АБ'ЕКТАЎ САЦКУЛЬТБЫТУ
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Падзяліцеся навіной, паведаміце пра праблему, паскардзіцеся,
задайце пытанне
 [далей]
[Чытаць усе]
 

У вас будзе кот! [далей]

Нарэшце пачалі больш нараджаць... [далей]

Сацыяльны пакет для педагога [далей]

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? [далей]

Зноў прыйшла субота. Ці скончана работа? [далей]

Справаздачы, даведкі, планы, пратаколы... гэта ўсё не пра работу канцылярыі, а пра нашы школы [далей]

Дапамога ў поўным памеры толькі тым, хто не мае магчымасці зарабляць [далей]

Як зрабіць сваю кватэру "эканомнай"? [далей]

Беларусь паміж Захадам і Усходам [далей]
[Чытаць усе]
 

ЧЕМПИОНАТ МИРА ПО ВЕЛОСИПЕДНОМУ СПОРТУ НА ТРЕКЕ 2013 ГОДА [далей]

РАСКЛАД РУХУ ПАСАЖЫРСКІХ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ МІНСК-ПАСАЖЫРСКІ 2013-2014 ГОДА [далей]

РАСКЛАД РУХУ ЦЯГНІКОЎ РЭГІЯНАЛЬНЫХ ЛІНІЙ ЭКАНОМ-КЛАСА І ЦЯГНІКОЎ ГАРАДСКІХ ЛІНІЙ з 26 мая 2013 г. [далей]

МЕСЯЦАВЫ КАЛЯНДАР садова-агародных работ
у 2013 годзе
 [далей]
[Чытаць усе]
 
Жонка знайшла ў інтэрнэце параметры ідэальнай фігуры. Памерала сябе... Выявіла ў іх некалькі сур'ёзных памылак.

***

Дзяўчына з хлопцам збіраюцца жыць разам і абмяркоўваюць магчымыя бытавыя праблемы. Яна:

— Значыць я буду гатаваць і прыбіраць. А ты што будзеш рабіць?

Хлопец:

— Я буду есці мяса.

— А з карыснага?

— А з карыснага — гародніну.

***

Няўважлівы пасажыр Іваноў, бразнуўшы дзвярыма купэ, не заўважыў руку і ацаліў глуханямога прадаўца часопісаў.

[далей]

 
 
Курсы замежных валют, устаноўленыя НБ РБ
з 30.08.2013 г. (для б/н разлікаў)
 
Долар ЗША
8990,00 руб.
Еўра

11920,00 руб.

Рас. руб
271.00 руб.
Укр. грыўня

1106,12 руб.

 
 
RATING ALL.BY

Разработка сайта: Sasha.by