На галоўную
10
верасня 2013 г.
№ 163 (27528)
   Старая версiя      
|   RSS

Праграма ТБ на тыдзень
 [далей]

ЧЫТАЙЦЕ Ў БЛІЖЭЙШЫ ЧАС НА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ [далей]

КОНКУРС "МЯСЦІНЫ, ЗНІТАВАНЫЯ З ДУШОЙ" [далей]
 

Праект, прысвечаны кулінарным традыцыям нашых продкаў [далей]

Беларуская сіеста
ў звычках люду мела месца
 [далей]

Кулінарныя рэцэпты [далей]
[Чытаць усе]
 

Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам
на 2014 год
 [далей]
[Чытаць усе]
 
 

 
...Хлеб — гэта жыццё. Нельга з яго здзекавацца! Праедзьцеся па іншых раёнах: хлеб добрай якасці. А ў нас? Возьмеш свежы бохан, падаецца, мяккі, а пачнеш есці... І ніякага смаку. Гэта ўжо многія гады так... Раней хлеб каштаваў 1 560 рублёў, а цяпер 2 260.
Леанід Канстанцінавіч ХАЛАДЗІНСКІ, вёска Ляды Чэрвеньскага раёна.
 
 

Вы не выйгралі ў розыгрышы, але дапамаглі іншым

Дарагая рэдакцыя! Адкажыце мне, калі ласка, праз газету: дзе мне праверыць латарэйны білет "Міласэрнасць" ад 26 жніўня? Розыгрыш адбыўся, а я не магу праверыць вынік. Начальнік аддзела давала мне табліцу, але я не разабраўся ў ёй.
Мікалай Мікалаевіч МЫЧКО, г.Ельск.
 

Кватэрнае пытанне

Мой муж доўгі час знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы. Не так даўно ён вярнуўся, і мы высветлілі, што яго чэкі "Жыллё" засталіся не перарэгістраванымі. Ці можна гэта зрабіць цяпер?
С. П., Кобрынскі р-н.
 
 
Мае дзеці жывуць у сталіцы, а я ў вёсцы ў Ашмянскім раёне. У іх грэчка каштуе менш за 5000 рублёў за кілаграм, а ў нашай вясковай краме больш за 7000. Чаму? Хіба ў вясковых людзей больш грошай? Ці ў нашых гандляроў выдаткі большыя? Ці гэта далікатэс, без якога вяскоўцы могуць і абысціся, калі грошай няма?
Валянціна.
 
Адна мая суседка ўжо тры дні не выключае духоўку ў газавай пліце, другая -- абагравальнік, бо інакш у кватэры немагчыма жыць. Няўжо эканамічна гэта больш выгадна чым уключыць ацяпленне ў дамах, і не выпрабоўваць людзей штогод? І аплачваць іх бальнічныя лісты.
Наталля.

Мой сын пайшоў у трэці клас. Не магу знайсці для яго працоўны сшытак па англійскай мове. Настаўнікі патрабуюць, а дзе купіць ніхто не ведае. Кажуць у Мінску ёсць. А як даехаць у той Мінск, калі да яго тры сотні кіламетраў? Чаму б раённаму аддзелу адукацыі, ці кіраўніцтву школы не дамовіцца аб цэнтралізаванай закупцы гэтых сшыткаў, каб хапіла ўсім вучням. А то прыватныя прадпрымальнікі прывозяць, а на ўсіх не хапае. І вось зараз, хто не змог купіць, шукай дзе хочаш...

Маці.
 
Мы (семья из 3-х человек) состоим на квартирном учете по месту жительства, как молодая семья. Проживаем мы в однокомнатной квартире, полученной по наследству от родителей.Как повлияет эта квартира на размер льготного кредита при строительстве новой квартиры?
Д.Зорин, Минский р-н.
 
 Семью из трех человек включили в списки для строительства квартиры по договору долевого участия с использованием льготного кредита. При этом  в связи с тем, что общая площадь строящейся квартиры менее 15 кв. метров на одного члена семьи застройщикам было предложено написать заявление о снятии семьи с квартирного учета. Сможем ли мы в дальнейшем (при увеличении состава семьи) опять стать на квартирный учет и воспользоваться государственной поддержкой для улучшения жилищных условий? 
В.Богданов, Могилевский р-н.
 

Кватэрнае пытанне  

Чытаў у вашай газеце, што прадпрыемствы могуць вызначаць свае асобыя (больш ільготныя, чым у выканкаме) умовы пастаноўкі работнікаў на кватэрны ўлік. Як гэта рэалізуецца на практыцы?
Л. Громаў, Рагачоўскі р-н.
 
 
Нядаўна ў адной тэлеперадачы пачуў, што ў Еўропе дзікарослых грыбоў ніхто не збірае, бо не магчыма праверыць, колькі шкодных рэчываў яны ў сябе ўсмакталі з глебы. Няўжо гэта так на самой справе? А можа, гэтыя еўрапейцы проста абленаваліся? Нашы ж лісічкі, ды і іншыя грыбочкі экспартуюць у Еўропу, і ідуць яны там за мілы бог. А якога задавальнення яны сябе пазбаўляюць...
Антось.
 
Хацелася б ведаць, што павінна рабіць прыбіральшчыца, якая абслугоўвае пад'езды і лесвіцы ў жылых дамах. Як часта яна павінна праводзіць там вільготную уборку? Ці ўваходзіць у кола яе абавязкаў мыццё акон і ўцяпленне іх на зіму?
Ганна.
 
Ніяк не магу зразумець, чаму на адзін і той жа маршрут кошт білетаў адрозніваецца амаль на 20 працэнтаў. Калі бярэш білет на маршрутку да Мінска ў райцэнтры, то ён каштуе каля 20 000 рублёў. А каб даехаць на той жа маршрутцы з Мінска ў райцэнтр, то ужо трэба аддаць амаль 24 000. Гэта ж не па рацэ, калі плыць супраць цячэння цяжэй :)
Макс.
 
Да увагі прадпрымальнікаў! Аддам ідэю ў добрыя рукі! Звярніце ўвагу на пахавальны бізнэс! Нядаўна па сумных справах давялося пабываць у Літве. Быў прыемна ўражаны ўзроўнем тамтэйшага сэрвісу. Колькі там з'явілася пахавальных залаў! На самы розны дастатак. Але пры усіх есць неабходны набор паслуг. І нябожчыка памыць, адзець, і з могілкамі вырашыць пытанне, і з транспартам. І людзям камфорт забяспечаны: ёсць пакой для адпачынку, дзе можна выпіць чаю і нешта перакусіць. Я яшчэ ніколі не бачыў у нас вянкоў з жывых кветак. А там толькі такія і прыносяць. І каштуюць яны нават таней, чым нашы кашы са штучнымі кветкамі неверагодных колераў. Прадпрымальнікі, дзе вы?
Канстанцін.
 

Выплаты гарантуе закон і калектыўны дагавор

Прывітанне, "Звязда". Піша вам малады спецыяліст. Я скончыў МДУ ім. А.А. Куляшова. Калі ішоў вучыцца, узяў накіраванне з раёна. Вось я адвучыўся і прыехаў на адпрацоўку. А цяпер пытанні: 1. Я са сваёй вёскі пераехаў у іншую, але гэта ў адным раёне, і мне сказалі, што гэта не пераезд. Г. зн., я не падпадаю пад арт. 96 ПК (гэта там, дзе аплачваецца пераезд). 2. Колькі цяпер складаюць пад'ёмныя (мне выплацілі 286 тыс. бел. руб.)? 3. І якая матэрыяльная дапамога належыць маладому спецыялісту? Я звярнуўся ў раённы аддзел адукацыі, там мне сказалі, што гэта ўся дапамога. І яшчэ, не буду называць імя, адна начальніца сказала: "Вось ты прыйшоў тут, скардзішся, а сам не працаваў, а мы табе далі 286000 бел. рублёў". І так гэта сказала, як быццам яна мне дала гэтыя грошы са сваёй кішэні. І вось скажыце мне, калі ласка. У мяне адна маці, якая працуе на МТФ даяркай. Яна мне, вядома, матэрыяльна дапамагла, чым магла. Але ў яе маленькая зарплата. І вось як можна на 286000 бел. руб. уладкаваць жыццё ў новай кватэры ў іншай вёсцы? Куды мне можна звярнуцца, каб мне дапамаглі матэрыяльна?

Аляксей.
 

Вітаю паважаная рэдакцыя. Да артыкула "О,"Родны край..." ад 22 кастрычнiка – каляндар "Родны край" ёсць у наяўнасцi ў краме "Букiнiст" г. Гомель

Змiцер Гаўрыленка.
 

Напэўна, перш за ўсё, восень мы любім за яе прыгожыя фарбы. Якіх толькі колераў не сустрэнеш у гэты час! Нават шэрыя дні становяцца больш вясёлымі дзякуючы буйству чырвонага і жоўтага. Але вельмі ўжо хутка ўся гэтая прыгажосць аказваецца ў нас пад нагамі. І яшчэ хутчэй лісце змятаюць у кучы і вывозяць на сметнік камунальныя службы. І гэта неяк ненатуральна. Так шкада глядзець на голую зямлю, з якой згрэблі ўсё лісце, што ўкрывала яе, нібы коўдра. Даволі часта бывае, што мароз добра прыцісне, а снегу зусім няма. І нічога не прыкрывае карэнні раслін. Можа, апалае лісце лепш было б прыбіраць ранняй вясной? А зіму няхай бы паляжала. Жоўта-чырвоны дыван выглядае значна больш прывабліва, чым голая шэрая зямля. Дастаткова было б толькі змесці з дарожак.

Анюта.

Штодзень, ідучы на працу, бачу на вуліцах Мінска мноства людзей з граблямі ды мётламі, якія пільнуюць кожны апалы лісток, шчыруюць, каб была бездакорная чысціня. Многія пакідалі сваю працу ды па загадзе выйшлі наводзіць парадак наўкол установы ці прадпрыемства. А ці варта гэта рабіць? У многіх краінах, у тым ліку у Расіі, нават у Маскве, выдадзеныя загады пра тое, што лістоту варта прыбіраць толькі са сцежак ды ходнікаў. Калі з году ў год зграбаць лісце, дык глеба пад дрэвамі збяднее, у ёй не будуць адбывацца патрэбныя біяхімічныя працэсы. У Нямеччыне ўласнікі лясоў заўважылі: там, дзе прыбіраюць кожную галінку ды кожны сучок, перастаюць радзіць грыбы ды ягады, а ўслед знікаюць прывычныя насельнікі — перарываюцца ланцужкі, што складваліся стагоддзямі. Чысты наш горад, усе адзначаюць, але, мне здаецца, мы і тут часта робім лішняе: за стэрыльнай чысцінёю часам знікаюць утульнасць, адметнасць, свой каларыт. Напішыце, а што думаюць спецыялісты на гэты конт?

Максім.

 

Нават і не ведаю, да каго звяртацца па дапамогу. Так здарылася, што ў маёй дачкі-сямікласніцы прапаў падручнік па інфарматыцы. Звярнуліся да школьнага бібліятэкара, а яна параіла пашукаць па кніжных крамах і рынках. Абышлі ўсе. Нават да крамы "Метадычная літаратура" дабраліся. Там сказалі, што падручнік выдаваўся чатыры гаду таму і яшчэ ў мінулым годзе ўвесь тыраж прададзены. Перавыданне запланавана на наступны год. А падручнік патрэбен зараз. І дзе яго знайсці?

Наталля.

А вы задумваліся, чаму студэнты зараз вельмі рэдка ездзяць дадому? Я сутыкнуўся з гэтай праблемай, толькі калі сын трэці раз прыехаў. Першыя два я на гэта не звярнуў увагі, бо тады ён вяртаўся ў Мінск, падсеўшы да сябра ў машыну, якога бацькі везлі на сваім транспарце. Трэці раз сябар ужо не прыехаў, і мы пайшлі на вакзал, за два дні да адпраўлення, браць білет. У нас вузлавая станцыя (Жлобін), цягнікоў на Мінск шмат і праблем ніякіх не будзе, — так лічылі мы. Але памыляліся. "Білетаў няма і не будзе" — сказала касірка. Два цягнікі, якія ідуць у Мінск удзень, перапоўненыя. Усё! Выхадныя сапсаваныя! Давядзецца падымацца ноччу і ісці на цягнік. А ў дзве гадзіны ночы іх адразу два з інтэрвалам у пяць хвілін, затым — яшчэ некалькі. Напрошваецца пытанне: "А навошта столькі?". Ноччу яны ідуць пустыя. Пасля размовы з дзяжурнай па станцыі я зразумеў, што гэтую праблему можна вырашыць, прычапіўшы лішні вагон з вячэрняга эшалона да дзённага. Толькі гэтым нікому не хочацца займацца. А на дэфіцытны 615 "Гомель—Гродна" ўжо які тыдзень білетаў няма. Трэба штосьці мяняць, каб не ганяць пустыя вагоны і забяспечыць пасажыраў білетамі на цягнік.

Анатоль Сафонаў.
 

Даплата маладому спецыялісту

У 2010 годзе я атрымаў дыплом аб заканчэнні ўніверсітэта па спецыяльнасці фізічная культура з прысваеннем кваліфікацыі "выкладчык, трэнер па віду спорту (баскетбол)". Я вучыўся па мэтавым накіраванні, аднак аддзел адукацыі райвыканкама не змог забяспечыць мяне працоўным месцам па спецыяльнасці. За пяць гадоў майго навучання ў раёне было зачынена некалькі школ. Мне прапанавалі месца ў райвыканкаме на пасадзе дырэктара раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Маю чатыры гадзіны трэнерскай работы ў гімназіі. У верасні было аформлена пераразмеркаванне. Ці маю я права, як малады спецыяліст, на штомесячную даплату, прадугледжаную пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.01.2009 г. № 86, у памеры тарыфнай стаўкі першага разраду на працягу двух гадоў? У бухгалтэрыі райвыканкама мне адмовілі на падставе таго, што я не з'яўляюся работнікам агульнаадукацыйнай установы.

Пётр, Гродзенская вобласць
 
Вялікі дзякуй Ларысе Цімошык за артыкул "Чорная ноч" ад 28.10.2010. Пра гэтыя падзеі заўсёды мне напамінае мой 86-гадовы бацька. Я буду старацца, каб гэта помніла мая дачка, каб гэта ніколі не паўтарылася на нашай зямлі. Вечная памяць нашым пісьменнікам.
Алесь.
 
У пятніцу з Мінска ў Магілёў прыязджае вялікая колькасць студэнтаў. Кожнаму хочацца пабыць дома як мага даўжэй, і вяртацца на вучобу ў нядзелю хацелася б у другой палове дня. Даводзіцца ад'язджаць у 7.27. Ці можна ўвесці (хаця б на выхадныя дні) цягнік да Мінска, які прыбываў бы ў сталіцу гадзін у 19-20? Ільготаў на праезд у студэнтаў няма, дык няхай бы пашкадавалі і пайшлі ім насустрач хоць у гэтым пытанні.
Таццяна.
 
Вельмі рады, што ёсць электронны варыянт газеты. Чытаю пастаянна, хоць і выпісваю "Звязду".
Мікалай.
Некалькі дзён таму патэлефанавала класны кіраўнік маёй дачкі і папрасіла прывесці яе ў кінатэатр на прагляд фільма "Прыгоды ў трыдзясятым царстве", які дэманстраваўся ў межах фестывалю "Лістападзік". Хоць і без асаблівай ахвоты, але вырашылі на фільм пайсці. Узялі з сабой яшчэ і малодшага сына для масавасці (менавіта яна і патрэбна была). І паходам, на дзіва, засталіся вельмі задаволеныя. Дзецям вельмі спадабалася. А калі да гэтага дадаць яшчэ тое, што, акрамя фільма, яны яшчэ змаглі ўбачыць журы і самі паўдзельнічаць у галасаванні, то уражанняў хопіць надоўга. А я задумаўся над недарэчнасцю сітуацыі. І мерапрыемства цікавае. І кошты квіткоў зусім невялікія (менш за 2000), а неабходна "забяспечвасць масавасць". Чаму людзі не ідуць? Што ж зараз цікавіць дзяцей і іх бацькоў?
Андрэй.
 

Жыллёвае пытанне — самае актуальнае на сённяшні дзень. Кіраўніцтва выканкамаў сцвярджае, што ніякіх праблем пабудаваць жыллё няма. Хочаце будаваць і не чакаць 20 гадоў — глядзіце на стэндзе пералік арганізацый-забудоўшчыкаў, бярыце крэдыт і будуйце сабе. А на практыцы аказваецца зусім не так проста... Патэлефанаваўшы некалькім арганізацыям з пераліку на стэндзе выканкама. чуеш адказ, што долевага будаўніцтва ўжо няма ці засталіся толькі 3-х пакаёвыя кватэры. А вось, напрыклад, на сайце Мінгарвыканкама змешчана інфармацыя, якая даўно ўстарэла. Рэальныя цэны і наяўнасць кватэр рэзка адрозніваюцца ад той інфармацыі, што размешчана на сайце. Многія забудоўшчыкі нават не будуюць з прыцягваннем льготнага 5% крэдыту. Дык навошта ж тады ўносіць іх у пералік забудоўшчыкаў і адбіраць у людзей час на непатрэбныя тэлефанаванні? Чаму ніхто за гэтым не сочыць? Не абнаўляе? Трэба і важна звярнуць увагу на тое, каб уся інфармацыя для людзей была аператыўнай, даступнай і дакладнай.

Раіса.
 

ДА 19 СНЕЖНЯ

  
Казаў раз кандыдат народу:
— Я тут прыйшоў, каб вы перамаглі!
У прэзідэнцтве вам аддам свабоду,
Сам згодзен я і.... на рублі.
 
— Усе — на площу! Усіх разгонім,
І самі свой мы створым лёс!
Амерыку зноў перагонім!..
І далей ахінею нёс..
 
Але ж які ў тым сэнс народу?
Калі на плошчу ўжо ісці,
То на сустрэчу... з Новым годам!
А не ў пекла шлях масціць...
 
Калісці ўжо было: "... разбурым,
Ушчэнт разбурым, а на ім
Свет шчасця і дабра збудуем..."
Якое ж шчасце — на крыві?
 
Зноў клічуць нас на барыкады,
Гучыць знаёмае: "Далоў!.."
І мы, прызнацца, здуру рады
Пусціць — суседу?.. брату?.. — кроў...
 
Каб жыць у шчасці, варта ведаць:
Лепш будаваць, чым разбураць!
І замест "плошчаў" можа лепей
Пайсці — і прагаласаваць?..

16.12.2010 г.  

P.S. Слухаў нашых кандыдатаў... Нічога супраць кагосці і асабіста, і ўвогуле не маю, але калі абяцаюць усіх разагнаць — і КДБ, і чыноўнікаў, і наогул ўсіх, хто супраць гэтага прадстаўніка асобнай группы выбаршчыкаў... калі зноў заклікаюць ісці на плошчу ( чытай — біцца на барыкады ),адразу ўзнікаюць сумненні ў чэснасці заклікаючага: на чужой крыві ў рай папасці хочацца, ці што? Ганьбіць зробленае заўжды лягчэй, чым нешта дастойнае зрабіць самому...

Пётр Звягінцаў. 
 
Прывітанне паважаная рэдакцыя.  Са сваімі пытаннямі я звяртаўся ў некалькі прававых выданняў нашай краіны, але адказу не паступіла. Звярнуцца да вас мне параіў адзін мой сябр Аляксей, якому вы дапамаглі. Да нас у школу кожныя тры месяца з РАА прыходзіць, спісак выданняў, якія мы павінны выпісаць. У знак пратэсту я не выпісаў ніводнай газеты. На што адміністрацыя школы мне сказала, што ўсе супрацоўнікі, якія адмовіліся ад падпіскі пойдуць на аловак у РАА. На ніжэй пералічанныя пытанні начальнік РАА адказаў што са мной будуць працаваць у гэтым накірунку, і што я ўсё роўна выпішу. Паскольку сам з'яўляюсь маладым спецыялістам, і ў гэтых пытаннях я не вельмі дасведчаны, я хацеў бы задаць вам такія пытанні: На якой падставе адміністрацыя школы і РАА маюць права прымушать мяне выпісваць перыядычныя выданні. Якую адказнасць я магу панесці, калі дзеянні адміністрацыі школы і РАА маюць законную сілу? І апошняе. Куды мне можна звяртацца, калі дзеяні адміністрацыі школы і РАА, НЕ маюць законнай сілы? Спадзяюсю што вы мне дапаможаце. Загадзя удзячны.
 
 Віктар.

Паважаная рэдакцыя, ну колькі можна здзекавацца з шматпакутнай беларускай мовы? Немагчыма больш трываць гэту шалёную нявыхаванасць! Ну няма ў ёй слова “Звязда”!!! Ёсць слова “зорка”. Пачытайце калі не слоўнік, то хоць вершы Багдановіча... Ці вам не беларуская мова родная?

Андрэй.
 

Почему у рекламы вашей газеты вы пишите что газета на родном языке еси да же название Вашей газеты непонятно на каком языке на беларуском такого слово нет

Алексей.
 

Средство для похудения. Газеты, журналы, телевидение, пестрят рекламными заголовками о средствах для похудения. Я знаю более действенные средства. Первое. Ваш ребенок талантлив, старается учиться в школе, вы часть денег отдаете репетиторам, он . студент первого курса на бюджете, ему дали общежитие и стипендию. Ну, что сказать, шансы скинуть 5-6 килограмм есть. 600000-800000 рублей из семейного бюджета этот студент потянет. Второе. Ваш ребенок талантлив, старается учиться в школе, вы часть денег отдаете репетиторам, он . студент первого курса на бюджете, ему не дали общежитие, но дали стипендию. Ну, что сказать, шансы скинуть 6-10 килограмм есть. 800000-1000000 рублей из семейного бюджета этот студент потянет. Третье. Ваш ребенок не очень талантлив, старается учиться в школе, вы часть денег отдаете репетиторам, он . студент первого курса на бюджете, ему не дали ни общежития, ни стипендии. Ну, что сказать, шансы скинуть 10-12 килограмм есть. 1000000-1200000 рублей из семейного бюджета этот студент потянет. Четвертое. Ваш ребенок не очень талантлив, не очень старается учиться в школе, вы часть денег отдаете репетиторам, он . студент первого курса на платном отделении, ему дали общежитие, но не дали стипендии. Ну, что сказать, шансы скинуть 12-14 килограмм есть. 1200000-1400000 рублей из семейного бюджета этот студент потянет. Пятое. Ваш ребенок не очень талантлив, не очень старается учиться в школе, вы не тратитесь на репетиторов, он . студент первого курса на платном отделении, ему не дали общежитие и стипендии. Ну, что сказать, шансы скинуть 14-16 килограмм есть. 1500000-2000000 рублей из семейного бюджета этот студент потянет.Это . отличная “диета”. Шестое. У Вас два ребенка и оба студенты ..Но это уже другая история...

C уважением Сафонов Анатолий...
 

 Обслуживание компьютерной техники чаще всего в школе ложится на учителя информатики. Но это "не входит в его обязанности", но, все равно это происходит. Почему? Компании не стесняясь "дерут" деньги со школ только за вызов. Для того, чтобы обслуживать компьютерные классы - требуют лицензию. На что? Это раньше компьютер был сложным устройством, теперь, компьютер - это модульная схема. Сгорел модуль - поставил другой и забыл. Ремонт, как таковой (кроме блока питания) - никто не делает!!! Четверть мальчиков старшеклассников разбирают и собирают свои компьютеры, многие из них после школы работают по фирмам, собирают, обслуживают эту технику. Они имеют право это делать, а учитель, который этому их научил - нет...Забудьте про "дядьку с паяльником"!!! Каждая плата в компьютере многослойная, а если и учесть ремонт, то он чаще всего дороже новой платы?! Был у меня один случай, когда на материнской плате вздулись конденсаторы. На фирме взялись перепаять? Я хозяину советовал взять новую плату, но он поверил "фирмачам"... Через месяц эта плата "потянула" за собой оперативную память, винчестер и видеокарту?! Понятие "ремонт" и "замена" деталей - разные понятия. Для современных компьютеров ремонт - это как лампочку поменять. Перегоревший блок достать и вставить новый. Но разница в том, что для того, чтобы поменять лампочку - лицензия не требуется, а чтобы поменять блок в компьютере - требуется? Не секрет, что многие учителя информатики подрабатывают на компьютерных фирмах или просто подрабатывают и если уж на то пошло, то установка операционной системы и настройка сети тоже не входит в их обязанности, а это, при таком большом количестве компьютерной техники в школе, приходится делать постоянно?! Больно слушать, когда твой ученик на заводе обслуживает 30 компьютеров и получает за это около двух миллионов рублей, а у тебя, "на шее" сидит около пятидесяти школьных компьютеров и ты получаешь иногда только "примочку" в виде премии от директора школы 30-40 тысяч рублей?! А если что "полетит" на компьютере, то приходит "супер-мастер", который достанет из твоего компьютера сгоревшую деталь и поставит новую, возьмет за вызов, за "ремонт" и за деталь такие деньги, что дешевле покупать раз в полугодие новый компьютер?! А если компьютеры еще стоят и на "обслуживании"...- эта история вообще жуткая.Здесь районные отделы образования вообще бы могли отказаться от всякого ремонта, а просто, каждый месяц покупать новый компьютер, два?! Выходов из этой ситуации несколько: Во-первых, можно при каждом районном центре создать центр по обслуживанию оргтехники. Это рационально и оправдано. В районе такое количество техники, что любой хозяин открыл бы собственный центр по ее обслуживанию. Во-вторых, необходимо ввести понятие "бонус" для учителей информатики, чьи компьютеры работают без поломок определенное время. В-третьих, многие школы могли бы обслуживать и сами учителя информатики, но для этого они должны получить "лицензию".

P.S. Если посмотреть счета на заправку оргтехники и ее обслуживание, то создастся впечатление, что это стоит копейки и я поднимаю шум в рыбьем царстве?! Оплата большинства услуг по обслуживанию оргтехники идет за наличный расчет со средств премирования работников или со средств материальной помощи. Я часто наблюдаю, как молодой врач или девушка из налоговой инспекции старательно засыпает порошок в картридж принтера. Деньги обычно "выделяет" директор, выписывая "помощь" очередному работнику. Если "помощь" не выписать, то сначала идешь на фирму, выписываешь счет, через неделю (в лучшем случае) счет оплачивают и тебе за 1 час заправляют картридж... А работа - стоит?! А за наличные - через час, через два и ты готов!!! Худший случай - выписывают счет, через два месяца оплачивают, а на фирме этот счет уже устарел и там выписывают новый.... Итог. Молчат директора. Каждый дорожит своим местом. Работают "как все". А государству и "внедомек", что львиная доля зарплаты бюджетников недополучается?! А если сложить то, что "недополучается" и то что тратится на "обслуживание", то перерасходы в этом направлении огромны. Да и с нашим дефицитом бюджета на это "выгодно" закрыть глаза. И повязка "Фемиды" не нужна?" Неужели, имея столько безработных экономистов трудно рассчитать затраты и навести порядок в обслуживании оргтехники? А может они поэтому и безработные?
 
С уважением. Сафонов Анатолий.
 

Да кіраўніцтва Гарвыканкама: ці няўжо вы ня бачыце, у ва што пераўтварылася прыгожая плошча Незалежнасці, асабліва тая частка, дзе ўваход ў ГЦ \"Сталіца\" праз падземны пераход,які выходзіць да Гарвыканкама? Моладзь, якая ўвечары стаіць шчыльным натоўпам на прыступках, актыўна паліць, тут жа кідае смецце, \"бычкі\", паперу і г.д. -- сорам проста перад гасцямі горада. І гэта побач з урадавымі будовамі!І гэта ў той час, калі Гарвыканкам абвясціў галоўны накірунак: зробім наш горад чыстым і прыгожым!

Ганна Віктараўна.
 

У Лунінцы нясмачны хлеб. Едзем да бацькоў у госці і вязём у якасці гасцінца ШМАТ ХЛЕБА!!! З іншых раёнаў хлеб недазволена прадаваць. Прывозілі смачны з Жыткавіцкага раёна, людзі знарок на прывакзальную плошчу прыходзілі у выхадныя, каб на тыдзень хлеба купіць. Просьба вырашыць гэтую праблему.

Святлана Ільічова, г. Мінск, ураджэнка г. Лунінец.

 

Не так даўно выправіліся з сябрамі ў сталіцу суседняй краіны. Ад'ехаўшы кіламетраў 70-80 ад Мінска, захацелася спыніцца дзе-небудзь, каб перакусіць і выпіць кубачак кавы. І што б вы думалі? З таго часу, як звярнулі з Гродзенскай трасы і да самай літоўскай мяжы мы не пабачылі аніводнай прыдарожнай кавярні! Аніводнай на працягу 100 кіламетраў! Чаму?

Васіль Адамавіч, г. Мінск.

Напэўна, у кожнага чалавека слова "вясна" мае свае асацыяцыі. Пераважная большасць з іх выклікае станоўчыя эмоцыі. У мяне таксама — першыя ласкавыя сонечныя прамяні, спеў птушак, подых цёплага ветрыку, жоўтыя коцікі, першыя зялёныя травінкі... А на травінках уздоўж дарог ды пад кустамі коцікаў павылазілі "кветкі цывілізацыі" — розныя абгорткі, пластыкавыя бутэлькі. У лясках каля дачных кааператываў агаліліся імправізаваныя звалкі, якія у мінулым сезоне прыкрывала спачатку зялёнае, а пасля восеньскае лісце... І так з года ў год. Як з гэтым змагацца? Ці дачакаемся калі-небудзь, каб людзі перасталі пераўтвараць усё навокал у сметнік?

Вераніка.

Хочацца закрануць тэмы дарог і дарожак. Нельга не заўважыць, з якой руплівасцю нашы дарожныя службы пачалі латаць дзіркі на дарогах, як толькі сышоў снег. Работа кіпела з ранку да вечара. Шмат налаталі. А вось тут і паўстае пытанне — чаму так шмат? Што з нашымі дарогамі не так, што яны падобны на бабулін каптан, які амаль аднаго з ёй веку? Што гэта за асфальт, які трэба латаць ці не праз год пасля яго ўкладкі? А латкі гэтыя ніяк не спрыяюць добраму стану транспарту, які ездзіць па гэтых дарогах. А там жа шмат і грамадскага, а гэта дзяржаўныя грошы. Можа таму і кошт талонаў павялічваецца і ніяк не можа пакрыць выдаткі на ўтрыманне аўтапарка. Думаецца, было б значна больш рацыянальна адзін раз зрабіць дарогу належнай якасці, каб не латаць кожную вясну. І выглядала б эстэтычна, і машыны так не ламаліся б. Можа, яшчэ і эканамічная выгада знайшлася б...

Тратуары вось сталі мацаваць даволі прыгожай пліткай. Але і тут без лыжкі дзёгцю не абышлося. Змагацца з галалёдам трэба. Кажуць, соль — гэта вельмі шкодна. Тады на дапамогу прыходзіць стары знаёмы ломік і іншыя прыстасаванні. З лёдам яны распраўляюцца выдатна і не толькі з ім. Пасля такой "апрацоўкі" ад прыгожай тратуарнай пліткі застаюцца адны ўспаміны. А плітка, між іншым, немалых дзяржаўных грошай каштуе, і яе немагчыма перакладваць кожную вясну. І вось зноў нашы дзяўчаты знішчаюць свае высокія абцасы на выбаінах, якія засталіся ад барацьбы з галалёдам.

Мацвей.
Датычыцца інфармацыі пра музей "Берасце".  Чамусьці мінчане няправільна інтэрпрэтуюць старую назву Брэста як "Бярэсце", зыходзячы з слова "Бяроза". Фактычна ж горад называецца "Берасце" ад слова "Бераст" (мясцовая назва ясеня). І гэтых дрэваў у ваколіцах Брэста вельмі шмат. Хацелася б больш уважлівасці да гэтага нюанса ў беларускамоўнай (ды і іншай) прэсе. Берасцейцам крыўдна.
З павагай, Русецкі В.Э.
 

“На специальность “физика/математика” при плане приема 50 человек было подано всего 33 заявления, на “физику/информатику” при плане 65 поступал всего 61 абитуриент, на 20 мест специальности “физика/техническое творчество” претендовало всего 14 абитуриентов. На пустующие места физфака было разрешено зачислить не прошедших по конкурсу абитуриентов математического факультета, но все равно при плане набора на два факультета 270 человек 14 бюджетных мест остались незанятыми." http://news.tut.by/socіety/244001.html Что уже не предпринимало по этому поводу МО?! Общежитие давали, стипендии повышали... Курам на смех!!!! Поднимите заработную плату этой категории работников и стены будут ломиться от конкурсов!!!! Зачем им, двоечникам, общежитие и повышенную стипендию давать!!! Их к школе и близко подпускать нельзя!!!! За что такие льготы?!Кому? Мало кто из них пойдет в школу работать?! Кому через пять лет мы доверим детей? А еще хуже, что через 5 лет, государство опомнится и повысит зарплату....правда для кого?! Эти неучи, мало того, что детей будут калечить, так еще и зарплату высокую за это получать?! Уже сейчас большая половина учителей математики, физики, химии сидят с решебниками!!! На уроках информатики дети играют в игры, т.к. учителя информатики далеки от программирования и новых ПС, преподаваемых в школах, а за такую з/п легче на любую другую фирму устроиться. В школу приходят не по призванию, а так, отсидеться, пока новую работу не найдут!!!

С уважением Сафонов Анатолий

Навіна аб тым, што рыхтуецца да зносу будынак, у якім жыў беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі ў горадзе Горкі нечакана ўскалыхнула грамадскасць. Пасля перадачы ва ўсіх нацыянальных СМІ такога “малаважнага” рашэння прайшоў ўсяго тыдзень, а ў Мінску ўжо паспела ўтварыцца ініцыятыўная група па зборы подпісаў супраць зносу будынка. Актывістамі гэтага руху сталі студэнты Інстытута журналістыкі БДУ, якія пачалі збор подпісаў спачатку ў сваім ВНУ, а пасля і ў неабыякавых аматараў беларускай літаратуры. Нагадаю, Максім Іванавіч Гарэцкі - вядомы беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фальклярыст, які жыў у першую палову мінулага стагоддзя. Пасля таго, як Гарэцкі быў рэпрэсаваны ў1938 быў рэабілітаваны толькі ў1957, але ўсё роўна яго творы сталі даступныя масаваму чытачу толькі падчас перабудовы. А міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА зрабіла 1993 год -- годам Максіма Гарэцкага.

Яўген
 
Паважаная рэдакцыя, спадзяюся, што газета на роднай мове i далей застанецца газетай на роднай мове, i наогул будзе iснаваць... А то, нейкiя незразумелыя чуткi пра лёс Звязды. Вельмi ж не хапае мне (ды i шмат iншым неабыякавым беларусам) менавiта гучання беларускае мовы... бо жывучы у такiм горадзе як Мiнск ды яшчэ з беларускай талерантнасцю мы кацiмся да таго, што мова беларуская у нейкiм хуткiм часе можа загiнуць. Гэта ж божы дар, наша спадчына. Як жа ш нам захаваць гэты скарб? Мяне засмучае таксама, што многiя бацькi пiшуць кудысьцi аб тым, каб у школах, дзе вучацца iх дзецi увялi рускую форму навучання... Мне здаецца, трэба больш працаваць з такiми бацькамi, прапагандаваць беларускую мову... Пагадзiцеся, чым больш мовау ведае чалавек тым ён больш адукаваны... а не ведаць мову людзей, якiя жылi на гэтай зямлi шмат гадоу(вякоу) назад, гэта па меншай меры непатрыятычна. Пажадана, как больш было газет на беларускай мове, больш радыё- i тэлеперадач на беларускай мове. Напрыклад, рэклама магла б быць на беларускай мове, назвы крамау i розных гандлёвых цэнтрау ... Назвы прадукцыi ... Напрыклад, ну чаму Бабушкина Крынка, а не Бабулiна ? Вось так, крыху сумбурна, пра набалелае. Хочацца, каб ваша (а значыць, наша беларуская) газета на роднай мове працягвала сваё жыццё далей. Поспехау Вам. Больш цiкавых артыкулау i больш чытачоу, i дазвольце сказаць, беларускасцi. Да пабачэння.
Зося 
 

 

 

[Чытаць усе]
 

НA БУДАЎНІЦТВА
ЖЫЛЫХ ДАМОЎ
 [далей]

НА БУДАЎНІЦТВА
ОФІСАЎ,
ГАРАЖОЎ,
АБ'ЕКТАЎ САЦКУЛЬТБЫТУ
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Падзяліцеся навіной, паведаміце пра праблему, паскардзіцеся,
задайце пытанне
 [далей]
[Чытаць усе]
 

У вас будзе кот! [далей]

Нарэшце пачалі больш нараджаць... [далей]

Сацыяльны пакет для педагога [далей]

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? [далей]

Зноў прыйшла субота. Ці скончана работа? [далей]

Справаздачы, даведкі, планы, пратаколы... гэта ўсё не пра работу канцылярыі, а пра нашы школы [далей]

Дапамога ў поўным памеры толькі тым, хто не мае магчымасці зарабляць [далей]

Як зрабіць сваю кватэру "эканомнай"? [далей]

Беларусь паміж Захадам і Усходам [далей]
[Чытаць усе]
 

ЧЕМПИОНАТ МИРА ПО ВЕЛОСИПЕДНОМУ СПОРТУ НА ТРЕКЕ 2013 ГОДА [далей]

РАСКЛАД РУХУ ПАСАЖЫРСКІХ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ МІНСК-ПАСАЖЫРСКІ 2013-2014 ГОДА [далей]

РАСКЛАД РУХУ ЦЯГНІКОЎ РЭГІЯНАЛЬНЫХ ЛІНІЙ ЭКАНОМ-КЛАСА І ЦЯГНІКОЎ ГАРАДСКІХ ЛІНІЙ з 26 мая 2013 г. [далей]

МЕСЯЦАВЫ КАЛЯНДАР садова-агародных работ
у 2013 годзе
 [далей]
[Чытаць усе]
 
Жонка знайшла ў інтэрнэце параметры ідэальнай фігуры. Памерала сябе... Выявіла ў іх некалькі сур'ёзных памылак.

***

Дзяўчына з хлопцам збіраюцца жыць разам і абмяркоўваюць магчымыя бытавыя праблемы. Яна:

— Значыць я буду гатаваць і прыбіраць. А ты што будзеш рабіць?

Хлопец:

— Я буду есці мяса.

— А з карыснага?

— А з карыснага — гародніну.

***

Няўважлівы пасажыр Іваноў, бразнуўшы дзвярыма купэ, не заўважыў руку і ацаліў глуханямога прадаўца часопісаў.

[далей]

 
 
Курсы замежных валют, устаноўленыя НБ РБ
з 30.08.2013 г. (для б/н разлікаў)
 
Долар ЗША
8990,00 руб.
Еўра

11920,00 руб.

Рас. руб
271.00 руб.
Укр. грыўня

1106,12 руб.

 
 
RATING ALL.BY

Разработка сайта: Sasha.by